RU BE

Хадкевіч Тарас Канстанцінавіч

Хадкевіч Тарас Канстанцінавіч - беларускі дзіцячы пісьменнік, пісьменнік

7 сакавіка 1912г - 14 жніўня 1975г

Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, Шайтарава

Дзіцячы пісьменнік, Пісьменнік

Руск. Хадкевич Тарас Константинович

Беларускі пісьменнік, паэт, перакладчык, публіцыст. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1972). Член Саюза пісьменнікаў СССР (1947).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Полацкім педагагічным тэхнікуме (1927—1929), потым — у Беларускім вышэйшым педагагічным інстытуце. З'яўляўся членам літаратурнага аб'яднання «Маладняк».

Працаваў у газетах «Чырвоная Полаччына» (1929—1931), «Чырвоная змена» (1933—1934), «Звязда» (1936—1941).

Служыў у Чырвонай Арміі (1934—1936). Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў якасці камандзіра ўзвода прымаў удзел у баях пад Вялікімі Лукамі, Тарапцом. У канцы верасня 1941 г. быў паранены і трапіў у палон. Удзельнічаў у інтэрнацыянальным руху Супраціўлення на тэрыторыі Германіі. Тройчы ўцякаў з палону (апошні раз, на пачатку мая 1945 г., паспяхова).

Пасля вайны працаваў у газетах «Звязда» (1945—1950), «Літаратура і мастацтва» (1950—1951), літаратурным кансультантам СП БССР (1953—1972). Член СП СССР з 1947 г.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны» і медалямі.

Ушанаванне памяці

Верхнядзвінская цэнтральная раённая бібліятэка носіць імя Т. К. Хадкевіча.

Літаратурная дзейнасць

Упершыню выступіў у друку ў 1925 г. з вершамі (часопіс «Малады араты»).

  • Хадкевіч, Т. К. Смялей, таварыш! : зборнік вершаў / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1932. — 80 с.
  • Хадкевіч, Т. К. Братэрства : кніга апавяданняў і аповесцей / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1948. — 148 с.
  • Хадкевіч, Т. К. Вяснянка : аповесці і апавяданні / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1949. — 144 с.
  • Хадкевіч, Т. К. Рэха ў гарах : аповесць / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1951. — 144 с.
  • Хадкевіч, Т. К. Сяброўства : аповесці і апавяданні / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1952. — 378 с.
  • Хадкевіч, Т. К. Сад у квецені : апавяданні, нарысы / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Беларусь, 1966. — 221 с.

Раманы

  • Хадкевіч, Т. К. Даль палявая / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1959. — 495 с.
  • Хадкевіч, Т. К. Песня Дзвіны / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1975. — 461 с.

Кнігі для дзяцей

  • Хадкевіч, Т. К. За сінім лесам : апавяданні / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1951. — 100 с.
  • Хадкевіч, Т. К. На новым месцы : апавяданні / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1954.
  • Хадкевіч, Т. К. Спеюць яблыкі : апавяданні / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Вучпедвыд БССР, 1959.
  • Хадкевіч, Т. К. Жыла-была казка : апавяданні / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Беларусь, 1967. — 118 с.
  • Хадкевіч, Т. К. Дзвіна пайшла : апавяданні / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Народная асвета, 1968. — 174 с.
  • Хадкевіч, Т. К. Крынічка : апавяданні / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Юнацтва, 1983. — 255 с.

Публіцыстыка

  • Хадкевіч, Т. К. Шлях да першынства : стаханаўскія трактарныя брыгады Боркавіцкай МТС / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : ДВБ, Сельскагаспадарчая і тэхнічная літаратура, 1939. — 27 с.
  • Хадкевіч, Т. К. Прыгажосць душэўная / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1963. — 32 с.
  • Хадкевіч, Т. К. Мая Беларусь : нарыс / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Беларусь, 1968. — 175 с.
  • Хадкевіч, Т. К. Нафтагігант на Дзвіне : нарыс / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Народная асвета, 1963.
  • Хадкевіч, Т. К. Мінск : даведнік / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1962.

Пераклады

Пераклаў на беларускую мову «Апавяданні» (1955), «У Амерыцы» М. Горкага (1952) і раман А. Чайшвілі «Лело» (1953).

Спампаваць кнігі

Неспакой
Спампаваць: fb2, txt
Сад у квеценi
Спампаваць: fb2, txt
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(