RU BE

Ігнаценка Аляксандр Пятровіч

Ігнаценка Аляксандр Пятровіч - беларускі гісторык, навуковец

10 лютага 1932г - 24 мая 1998г

Магілёўская вобласць, Клімавіцкі раён, Студзянец

Гісторык, Навуковец

Руск. Игнатенко Александр Петрович

Беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1978), прафесар (1980).

Біяграфія

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1955), аспірантуру (1958). У 1963 абараніў кандыдацкую дысертацыю. Выкладчык, намеснік дэкана завочнага і гістарычнага факультэтаў (1966—1978), загадчык кафедры гісторыі Беларусі (1990—1994), прафесар БДУ.

Адзін з першых, хто ў пасляваенны час звярнуўся да дасавецкага перыяду ў вывучэнні гісторыі Беларусі: прапанаваў аналіз рускай дваранскай і буржуазнай гістарыяграфіі, польскай гістарыяграфіі, вылучыў аспект «фальсіфікацыя гісторыі Беларусі беларускімі буржуазнымі нацыяналістамі».

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(