3 снежня 1928г - 21 жніўня 2018г
Мінская вобласць, Лагойскі раён, Гайна
Руск. Воронович Иосиф Робертович
Беларускі вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Заслужаны дзеяч навукі БССР.
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1953 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут і з тых часоў працаваў у Беларускім НДІ траўматалогіі і артапедыі. З 1972 па 1993 год — дырэктар БелНДІТА і адначасова галоўны траўматолаг-артапед Міністэрства аховы здароўя БССР, з 1993 года — галоўны навуковы супрацоўнік БелНДІТА.
І. Р. Варановіч абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1985—1990), старшынёй камісіі па ахове здароўя, сацыяльным забеспячэнні, фізкультуры і спорце, членам ЦК Чырвонага Крыжа РБ.
Напісаў больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій, мае 47 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.