RU BE

Карпуць Іван Мацвеевіч

Карпуць Іван Мацвеевіч - беларускі навуковец

1 студзеня 1938г - 18 лютага 2012г

Гродзенская вобласць, Бераставіцкі раён, Даўбянкі

Навуковец

Руск. Карпуть Иван Матвеевич

Беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992—2002), доктар ветэрынарных навук (1977), прафесар (1979). Ганаровы прафесар Кембрыджскага (2002) і Калумбійскага (2003) універсітэтаў.

Біяграфія

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1961). З 1961 года працаваў галоўным ветэрынарным урачом саўгаса «Скідзельскі» Гродзенскай вобласці. З 1967 года празектар, асістэнт, дацэнт, прафесар кафедры Віцебскага ветэрынарнага інстытута. З 1979 года загадчык кафедры, з 1989 года прарэктар гэтага інстытута. З 2004 года прафесар Віцебскай ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы ў галіне імуналогіі, імунапаталогіі і крыватвору ў жывёл. Правёў фундаментальныя даследаванні па высвятленню заканамернасцяў фарміравання імуннага статусу ў жывёл, развіццю механізмаў імунапаталогіі ў сістэме маці-прыплод, уплыву антыбіётыкаў, прабнотыкаў, вітамінаў, прадуктаў хімізацыі, выкідаў прамысловых прадпрыемстваў, шэрагу мікраарганізмаў і паразітаў на крыватвор, імунагенез, абмен рэчываў і якасць жывёлагадоўчай прадукцыі. Аўтар і сааўтар 12 дыягнастычных, лячэбна-прафілактычных прэпаратаў і імунакарэктараў, вытворчасць якіх арганізавана ў Рэспубліцы Беларусь. Распрацаваў і апрабаваў інфармацыйныя тэхналогіі і прагрэсіўныя вучэбна-метадычныя спосабы навучання, якія рэалізаваны ў навучальных працэсах ВНУ Рэспублікі Беларусь.

Апублікаваў больш за 600 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій, 4 падручнікі, 3 даведнікі. Аўтар 11 вынаходак і патэнтаў.

Узнагароды

Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 1997 года за цыкл работ «Вывучэнне заканамернасцей фарміравання імуннага статусу», высвятленне механізмаў развіцця імунапаталогіі жывёл, стварэнне прэпаратаў для дыягнастычных, лячэбных і прафілактычных мэтаў.

Навуковыя працы

  • Гематологический атлас сельскохозяйственных животных. — Мн., 1986.
  • Иммунология и иммунопатология болезней молодняка. — Мн., 1993.
  • Внутренние незаразные болезни животных. — СПб., 2002 (у суаўтарстве).
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(