RU BE

Каваленя Аляксандр Аляксандравіч

Каваленя Аляксандр Аляксандравіч - беларускі гісторык, навуковец

14 сакавіка 1946г

Мінская вобласць, Капыльскі раён, Капыль

Гісторык, Навуковец

Руск. Коваленя Александр Александрович

Беларускі гісторык. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021, член-карэспандэнт з 2014), доктар гістарычых навук (2000), прафесар (2004). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2014).

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў Капылі. Пасля заканчэння дзевяці класаў у 1962 годзе паступіў у Мінскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 23. Адначасова наведваў заняткі ў школе рабочай моладзі. У 1964 годзе атрымаў дыплом з адзнакай аб заканчэнні вучылішча і атэстат аб сярэдняй адукацыі. У 1970 годзе паступіў на гісторыка-геаграфічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага. У 1979 годзе паступіў у аспірантуру, якую скончыў праз тры гады з паспяховай абаронай кандыдацкай дысертацыі.

Са снежня 1982 года пачаў працаваць асістэнтам кафедры гісторыі КПСС Мінскага педінстытута, затым старшым выкладчыкам, а ў маі 1987 года выбраны дацэнтам кафедры. З 1983 па 1991 год з’яўляўся членам Рэспубліканскага каардынацыйнага савета па распрацоўцы праблем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У 1995 годзе А. Каваленю залічваюць у дактарантуру, аднак у 1996 годзе яго адклікаюць з вучобы і выбіраюць загадчыкам кафедры айчыннай і сусветнай гісторыі.

З 2004 года — в.а. дырэктара, у 2005—2010 гадах — дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі. З 2009 — акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі.

Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці: гісторыя Другой сусветнай вайны, партызанскага руху і падпольнай барацьбы на акупаванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944), маладзёжнага руху ХХ ст.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, медалём ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага Беларускай праваслаўнай царквы (2018).

Погляды

У жніўні 2019 года заявіў, што «Тадэвуш Касцюшка не вёў барацьбу за інтарэсы беларускага народа, а адстойваў інтарэсы Польшчы і ЗША» і «калі б Сувораў не разбіў Касцюшку, не было б ніякай Беларусі».

Выбраная бібліяграфія

  • Прагерманскія саюзы моладзі на Беларусі. 1941—1944. Вытокі. Структура. Дзейнасць. — Мінск, 1999.
  • Беларусь. 1939—1945: война и политика. — Мн., 2001.
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(