RU BE

Цесакоў Кім Дзмітрыевіч

Цесакоў Кім Дзмітрыевіч - беларускі кампазітар

20 лютага 1936г - 19 снежня 2018г

Мінская вобласць, Чэрвеньскі раён, Чэрвень

Кампазітар

Руск. Тесаков Ким Дмитриевич

Беларускі кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (1998).

Біяграфія

Пасля заканчэння Гомельскага музычнага вучылішча імя Н. Ф. Сакалоўскага і Навасібірскай дзяржаўнай кансерваторыі Кім Цесакоў выкладаў у Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, Мінскім музычным вучылішчы і сярэдняй спецыяльнай музычнай школе пры кансерваторыі, загадваў рэдакцыяй музычнай літаратуры выдавецтва «Беларусь».

Творчасць

Музыка Кіма Цесакова вылучаецца філасофскай глыбінёй і маштабнасцю вобразна-драматургічнага абагульнення, абапіраецца на беларускія народныя спеўныя традыцыі. Сярод музычнай спадчыны кампазітара сімфонія №4 «Курапаты», завершаная Кімам Цесаковым 8 лютага 1990 года. Гэты першы твор айчыннай музычнай класікі, прысвечаны Курапатам, з поспехам выконваўся ў Беларусі і шэрагу замежны краін. Музыкай сусветнага ўзроўню назваў сімфонію «Курапаты» вядомы дырыжор, народны артыст СССР Яўген Святланаў.

Прэміі і ўзнагароды

Кім Цесакоў — ганаровы грамадзянін Чэрвеня, лаўрэат нацыянальнай прэміі імя Васіля Віткі і ўсесаюзных конкурсаў. Лаўрэат прэміі прфсаюзаў Беларусі (1991). Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(