RU BE

Абецэдарскі Лаўрэнцій Сямёнавіч

Абецэдарскі Лаўрэнцій Сямёнавіч - беларускі гісторык

12 ліпеня 1916г - 6 ліпеня 1975г

Магілёўская вобласць, Горацкі раён, Горкі

Гісторык

Руск. Абецедарский Лаврентий Семёнович

Беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук, прафесар (1966). Член-карэспандэнт АПН СССР (1968). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Скончыў БДУ. Выкладчык, загадчык кафедры гісторыі СССР (1950—1958), гісторыі БССР (з 1958) БДУ. Вывучаў расійска-беларускія адносіны ў другой палове ХVІ — ХVII ст., нацыянальна-вызваленчую і антыфеадальную барацьбу ў Беларусі ў ХVII ст.

У 1950 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Барацьба ўкраінскага і беларускага народаў за ўз'еднанне з Расіяй у сярэдзіне XVII века». У 1966 годзе — доктарскую дысертацыю («Борьба белорусского народа за соединение с Россией (Вторая половина XVI—XVII в.)»).

Навуковая дзейнасць

У пасляваенны перыяд з'яўляўся стваральнікам і лідарам навуковай школы вывучэння дасавецкага перыяду гісторыі Беларусі. Вывучаў пытанні беларуска-рускіх сацыяльна-эканамічных, культурных і палітычных адносін другой паловы XVI—XVII ст., антыфеадальную і нацыянальна-вызваленчую барацьбу беларускага народа XVII ст., Руска-польскую вайну 1654—1667 гадоў.

Выступаў крытыкам тэорыі «залатога веку» ў гісторыі ВКЛ (У святле неабвержных фактаў; Мінск, 1969).

Увёў у навуковы абарот вялікі аб'ём раней не разгляданых гістарычных крыніц.

Абецэдарскі сабраў вялікі матэрыял аб перасяленні беларусаў у Маскву і Замаскварэцкі край у другой палове ХVII ст., якое не заўсёды лічыў добраахвотным. У манаграфіях «Белорусы в Москве в ХVII в.: Из истории русско-белорусских связей» (1957 г.), «Белоруссия и Россия: Очерки русско-белорусских связей второй половины ХVІ — ХVII вв.» (1978 г.) даследчык раскрыў ролю беларускіх рамеснікаў, якія былі пераселены ў Маскву, у развіцці рамеснай вытворчасці, стварэнні шэдэўраў культуры расійскай сталіцы. Абецэдарскі з'яўляўся прыхільнікам унітарнай канцэпцыі аб'яднання ўсходнеславянскіх земляў вакол Масквы і Маскоўскай дзяржавы.

Бібліяграфія

Апублікавана каля 50 навуковых і вучэбна-метадычных прац.

  • Абэцэдарскі, Л. С. Барацьба ўкраінскага і беларускага народаў за ўз'еднанне з Расіяй у сярэдзіне XVII века / Л. С. Абэцэдарскі. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1954. — 67 с.
  • Абецедарский, Л. С. Белорусы в Москве XVII в. Из истории русско-белорусских связей / Л. С. Абецедарский. — Минск : Издательство БГУ, 1957. — 62 с.
  • Русско-белорусские связи : сборник документов : (1570—1667 гг.) / отв. ред. Л. С. Абецедарский, М. Я. Волков. — Минск : Высшая школа, 1963. — 534 с.
  • Абэцэдарскі, Л. С. У святле неабвержных фактаў / Л. С. Абэцэдарскі. — Мінск : Голас Радзімы, 1969. — 111 с.
  • Абецедарский, Л. С. Белоруссия и Россия : Очерки русско-белорусских связей второй половины XVI—XVII вв. Архівавана 2 ліпеня 2019. / Л. С. Абецедарский. — Минск : Вышэйшая школа, 1978. — 255 с.

Адзін з аўтараў 2-томнай гісторыі БССР, школьнага падручніка гісторыі БССР (Мн., пособие : 1960—1974; учебник : 1975—1987); двухтомнай (1954—1961) і пяцітомнай (1972—1975) «Гісторыі Беларускай ССР», «Гісторыі Мінска» (1957), «Беларускай Савецкай Энцыклапедыі» (1969―1975).

Пад рэдакцыяй Л. С. Абецэдарскага выйшлі дапаможнікі для школ «Старонкі нашай гісторыі : кніга для чытання па гісторыі БССР у пачатковай школе» (Вольски, В. Ф.; 1969) і «Тэрміны, імёны, даты : школьны гістарычны слоўнік» (Сувораў, Ю. М.; 1971).

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(