RU BE

Лысенка Пётр Фёдаравіч

Лысенка Пётр Фёдаравіч - беларускі археолаг, гісторык, навуковец

16 верасня 1931г - 23 сакавіка 2020г

Віцебская вобласць, Полацкі раён, Зарачаны

Археолаг, Гісторык, Навуковец

Руск. Лысенко Пётр Фёдорович

Беларускі археолаг, доктар гістарычных навук (1988), прафесар (1993), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2002).

Біяграфія

З бацькамі пераехаў з Зарачан у г. Пінск (Брэсцкая вобласць). Скончыў гістарычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (1953).

З 1964 г. працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі — старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара сярэдневяковай археалогіі, загадчык аддзела археалогіі Сярэдневякоўя, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі Сярэднявечча і Новага часу Цэнтра археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі.

Навуковая дзейнасць

Вывучаў курганы XI—XIII ст., старажытныя гарады: Тураў, Берасце, Пінск, Слуцк, Давыд-Гарадок, Клецк, Рагачоў, Мазыр, Менск. Пры раскопках у Брэсце, упершыню для драўлянай побытавай архітэктуры Русі, выявіў жылыя пабудовы на 12 — 13 вянцоў з аконнымі праёмамі і фрагментамі даху — т. зв. курыцамі і самцамі. Прыйшоў да высновы, што Брэст заснаваны дрыгавічамі. Вынікам даследаванняў было адкрыццё археалагічнага музея «Бярэсце».

На раскопках у Тураве выявіў рэшткі храма, верагодна, разбуранага землятрусам у XIII ст. Па выніках раскопак створаны Тураўскі археалагічны музей-павільён.

Аўтар шэрага манаграфій і звыш 150 навуковых артыкулаў; падрыхтаваў шэраг навукоўцаў. З 1994 г. — у складзе экспертнага савета Вышэйшага атэстацыйнага камітэта (ВАК) Рэспублікі Беларусь па гістарычных навуках, з 1999 г. — старшыня экспертнага савета ВАК па археалогіі, этнаграфіі і дапаможных гістарычных навуках. Працяглы час быў старшынём палявога камітэта Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Званні і прэміі

  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Паўднёвая Беларусь у IX—XIII ст.».
  • Грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1979).
  • Ганаровы грамадзянін Турава.
  • Ганаровы грамадзянін Пінска.

Творы

  • Древнейшие города Белоруссии. — Мн., 1966. (Сумесна з Г. В. Штыхавым)
  • Города Туровской земли. — Мн., 1974.
  • Берестье. — Мн., 1985.
  • Открытие Берестья. — Мн., 1989; 2007, 2-е изд.
  • Дреговичи. — Мн., 1991.
  • Древний Пинск IX—XIII вв. — Мн., 1997; Пинск, 2007, 2-е изд.
  • Туровская земля IX—XIII вв. — Мн., 1999; 2001, 2-е изд.
  • Древний Туров. — Мн., 2004.
  • Сказание о Турове. — Мн., 2006; 2007, 2-е изд.
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(