12 сакавіка 1928г
Гомельская вобласць, Гомельскі раён, Гомель
Руск. Хотылёва Любовь Владимировна
Беларускі вучоны ў галіне генетыкі раслін, доктар біялагічных навук (1967), прафесар (1969), акадэмік Акадэміі навук Беларусі (1980). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978).
Нарадзілася 12 сакавіка 1928 года ў Гомелі. Сярэднюю адукацыю атрымала ў горадзе Кінель Куйбышаўскай (зараз Самарскай) вобласці Расіі. Там жа ў 1944 годзе паступіла на вучобу ў сельскагаспадарчы інстытут. З 1946 годзе працягвала навучанне ў Беларускім сельскагаспадарчым інстытуце (сучасная Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія), які скончыла ў 1948 годзе. Скончыла аспірантуру на кафедры генетыкі Маскоўскага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава і абараніла дысертацыю на званне кандыдата біялагічных навук. З 1955 годзе Л. У. Хатылёва ў Акадэміі навук БССР: у 1955—1963 гг. — старшы навуковы супрацоўнік у Інстытуце біялогіі, з 1965 года — старшы навуковы супрацоўнік, намеснік дырэктара Інстытута генетыкі і цыталогіі, з 1971 г. дырэктар, з 1994 года — ганаровы дырэктар Інстытута генетыкі і цыталогіі. Адначасова ў 1992—1997 гг. акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у 1997—2002 гадах — саветнік Прэзідыума НАН Беларусі, з 2002 года — загадчык лабараторыяй Інстытута генетыкі і цыталогіі, потым — галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі функцыянальнай генетыкі раслін.
Л. У. Хатылёвай належаць навуковы працы па праблемах гетэрозісу і генетыкі колькасных прыкмет, пытаннях матэматычнай генетыкі, генетыкі камбінацыйнай здольнасці раслін і жывёл. З’яўляецца адным з аўтараў шэрагу гібрыдаў таматаў, сартоў перцу, сорту трыцікале «Няміга».
Аўтар больш за 400 навуковых прац, у т.л. 18 манаграфій, 12 аўтарскіх пасведчанняў, 3 патэнтаў Рэспублікі Беларусь. Сярод апублікаванага:
Прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі таварыстваў генетыкаў і селекцыянераў краін СНД, прэзідэнт Беларускага таварыства генетыкаў і селекцыянераў, член Прэзідыума НАН Беларусі, член Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі СССР і Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі, член праўлення ISSEP, кіраўнік секцыі біялагічных навук Беларускага фонду фундаментальных даследаванняў.