RU BE

Малажай Галіна Мікалаеўна

Малажай Галіна Мікалаеўна - беларускі лінгвіст, мовазнавец

15 сакавіка 1938г - 14 мая 2005г

Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, Кустын

Лінгвіст, Мовазнавец

Руск. Моложай Галина Николаевна

Беларускі мовазнавец.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і служачых. Вучылася ў Астрамечаўскай школе, а ў 1952 г. — у сярэдняй школе № 1 горада Брэста. Пасля заканчэння школы паступіла ў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя. А. С. Пушкіна, на філалагічны факультэт. У 1960 г. закончыла інстытут. Працаваць была накіравана ў Кобрынскі раён. Два гады настаўнічала ў Павіцьеўскай сярэдняй школе, а праз некаторы час перавялася ў Корчыцкую сямігодку.

З 1963 г. пачала працаваць выкладчыкам педінстытута. З 1965 г. — старшы выкладчык. У 1971 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Перыфразы ў беларускай літаратурнай мове (структурна-семантычная і стылістычная характарыстыка)» у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР.

У 1975 г. атрымала вучонае званне дацэнта, у 1988 г. — прафесара. З 1981 г. займала пасаду загадчыка кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта, дэпутат Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў 15-га, 16-га скліканняў, член Вучонай рады універсітэта. Падрыхтавала 2 кандыдатаў навук.

Даследавала праблемы беларускай фразеалогіі і дыялекталогіі, мову мастацкай літаратуры, праблемы выкладання беларускай мовы ў сітуацыі білінгвізму.

Узнагароды

  • ганаровае званне «Выдатнік народнай асветы» (1983),
  • «Ветэран працы» (1984),
  • знак «За успехи в научно-исследовательской работе студентов» (1986),
  • медаль «За працоўную адзнаку» (1986),
  • ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1988).
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(