RU BE

Марціновіч Аркадзь Нічыпаравіч

Марціновіч Аркадзь Нічыпаравіч - беларускі пісьменнік, паэт, празаік

10 сакавіка 1920г - 9 мая 2009г

Магілёўская вобласць, Глускі раён, Барбарова

Пісьменнік, Паэт, Празаік

Руск. Мартинович Аркадий Ничипорович

Беларускі празаік, паэт. Заслужаны работнік культуры БССР (1980).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і Нічыпара Нічыпаравіча і Вольгі Якубаўны. У 1939 г. скончыў Мінскае педагагічнае вучылішча. Працаваў у Турэцкай і Цітвянскай сямігадовых школах на Міншчыне. У 1939—1946 гг. служыў у Савецкай Арміі. Удзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне 1939—1940 гг., у Вялікай Айчыннай вайне. Быў тройчы паранены. З 1946 г. — літсупрацоўнік, потым загадчык аддзела рэдакцыі газеты «Савецкі селянін». У 1950 г. скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ, у 1955 г. — завочна філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у рэдакцыях газет «Калгасная праўда» (1950—1957), «Літаратура і мастацтва» (1957—1964), у выдавецтве «Беларусь» (1964—1971). У 1971—1972 гг. — адказны сакратар Камітэта па Дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры і мастацтва, у 1972—1974 гг. — літаратурны кансультант СП БССР. У 1974—1981 гг. — галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі і медалямі.

Творчасць

Першыя вершы ў рэспубліканскім друку былі апублікаваны ў 1938 г. Выйшлі кнігі аповесцей і апавяданняў «Надзея» (1960), «Водгулле» (1963), «Прасека» (1967), «Панарама» (1970), «Няхай ідзе дождж» (1973), «Сцюжа» (1976), раманы «Не шукай слядоў сваіх» (1979), «Груша на Голым Полі» (1986), зборнік вершаў «Чырвоныя парусы» (1965), аповесць для дзяцей «Неадкрыты востраў» (1966). У 1974 г. выйшла «Выбранае», у 1980 г. — Збор твораў у 2 тамах.

Пераклаў на беларускую мову кнігі «Самы чалавечны чалавек» Н. Ходза (1968), «Прыгоды Гугуцэ» С. Вангелі (1971), «Вецер у галаве» Х. Мянд (1971), «Месяц і сонца» С. Баруздзіна (1972), «Белая вясёлка» К. Паўстоўскага (1976).

Спампаваць кнігі

Кароткая сцежка
Спампаваць: fb2, txt
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(