18 лютага 1963г
Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск
Аніматар, Рэжысёр, Сцэнарыст, Мастак
Руск. Тумеля Михаил Брониславович
Вядомы беларускі рэжысёр, аніматар, мастак і сцэнарыст.
Вучыўся на факультэце архітэктуры Беларускага політэхнічнага інстытута (1980—1985), на Вышэйшых курсах сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве (1987—1988; майстэрня Э. В. Назарава і Ю. Б. Нарштэйна). У цэх мультыплікацыйнага кіно к/с «Беларусьфільм» прыйшоў у 1978 годзе яшчэ школьнікам, працаваў расфарбоўшчыкам фаз на м/ф «Вам старт» (1979) і прарысоўшчыкам на м/ф «Ковбойские игры» (1985). З 1985 — на студыі мультыплікацыйнага кіно к/с «Беларусьфільм». У 1989—1999 — рэжысёр мінскай студыі «АФ-Цэнтр», адначасова ў 1998—2000 гадах працаваў па кантракце на анімацыйных студыях у Маскве, Портлендзе (ЗША) і Сеуле (Паўднёвая Карэя), у 1992—1993 гадах вёў заняткі па асновах анімацыі на курсах пры к/с «Троицкий мост» (Санкт-Пецярбург). Вядучы тэлеперадачы «Мультиклуб» на Беларускім тэлебачанні (1994—2005). Зняў шэраг рэкламных ролікаў і ТБ-заставак. Супрацоўнічае са студыямі «Пилот», «Панорама». Член АСІФА. Здымаўся ў дакументальных серыялах «Мир анимации или анимации мира» (2001), «Фабрика чудес» (серыя «Режиссёр-мультипликатор», 2005), «Невесомая жизнь» (2006).