28 студзеня 1931г - 8 чэрвеня 2018г
Магілёўская вобласць, Быхаўскі раён, Мокрае
Руск. Мушинский Михаил Иосифович
Беларускі літаратуразнаўца, тэкстолаг, літаратурны крытык. Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1991), доктар філалагічных навук (1978), прафесар (2001).
Нарадзіўся ў сям’і служачага-чыгуначніка. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1955). Працаваў рэдактарам выдавецтва БДУ (1955—1956). З 1956 года — у Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы Акадэміі навук (цяпер Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы НАН Беларусі). Спачатку малодшы навуковы супрацоўнік, з 1968 — старшы навуковы супрацоўнік. У 1979—2002 гадах загадчык сектара (потым аддзела) выданняў і тэксталогіі, з 2002 года галоўны навуковы супрацоўнік.
Сябра СП БССР (з 1973).
Дэбютаваў у жанры крытыкі і літаратуразнаўства ў 1955 годзе. Выдаў звыш 340 навуковых прац, у тым ліку 12 індывідуальных і 31 калектыўных манаграфій.
Індывідуальныя манаграфіі і кнігі:
Сааўтар манаграфій «Шляхі развіцця беларускай савецкай прозы» (з Віктарам Каваленкам, Алесем Яскевічам, 1972), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), «Истории белорусской дооктябрьской литературы» (1977) і «Истории белорусской советской литературы» (1977) і інш.
Як тэкстолаг кіраваў падрыхтоўкай і ажыццяўленнем выдання 13 навукова каменціраваных Збораў твораў: Я. Купалы у 7, Я. Коласа у 12, 14 і 20 т., І. Мележа ў 10, М. Лынькова ў 10, М. Гарэцкага ў 4 (і 4-х дадатковых), П. Пестрака ў 5, Зм. Бядулі ў 5, П. Броўкі ў 8, М. Зарэцкага ў 4 тамах, поўных збораў твораў Я.Купалы у 9 т. (10 кн.) і М. Багдановіча у 3 тамах.