RU BE

Герчык Міхаіл Навумавіч

Герчык Міхаіл Навумавіч - беларускі пісьменнік, паэт, празаік, сцэнарыст

7 чэрвеня 1932г - 3 чэрвеня 2008г

Магілёўская вобласць, Бабруйскі раён, Бабруйск

Пісьменнік, Паэт, Празаік, Сцэнарыст

Руск. Герчик Михаил Наумович

Беларускі савецкі пісьменнік і паэт, сцэнарыст.

Біяграфія

Бацька загінуў у 1942 пры абароне Масквы. Скончыў 15-ю сярэднюю школу ў Бабруйску. У 1953 скончыў педагагічнае вучылішча ў Мінску і ў 1958 — факультэт журналістыкі БДУ. Працаваў у рэдакцыі газет Беларусі і на радыё. Аўтар сцэнарыю да фільма «Навучыся танчыць». Узнагароджаны граматай Вярхоўнага Савета Беларусі. З 1964 года — сябар Саюза пісьменнікаў СССР.

Творчасць

Пісаў на рускай і на беларускай мовах. Усяго напісаў больш за 15 кніг. Перакладаўся на польскую, балгарскую, румынскую, латышскую, украінскую, узбекскую і іншыя мовы.

Зборнікі

  • Ветер рвет паутину. Мн, 1963 (Вецер ірве павуцінне)
  • Портрет Фиделя. Мн, 1964 (Партрэт Фідэля)
  • Повесть о золотой рыбке. Мн, 1968 (Аповесьць аб залатой рыбцы)
  • Отдаешь навсегда. М., 1970 (Аддаеш назаўжды)
  • Солнечный круг. Мн, 1970 (Сонечнае кола)
  • Обретение надежды. Мн, 1976 (Здабыццё надзеі)
  • Ветка зеленого дерева. Мн, 1977 (Галінка зялёнага дрэва)
  • Самое синее небо. Мн, 1982 (Самае сіняе неба)
  • Избранные произведения. Мн, 1992 (Выбраныя творы)

Спампаваць кнігі

Ветер рвет паутину
Спампаваць: fb2
Лети, Икар!
Спампаваць: fb2
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(