1 мая 1942г
Мінская вобласць, Слуцкі раён, Слуцк
Руск. Басалыга Михаил Самуилович
Беларускі савецкі графік. Брат Уладзіміра Басалыгі.
У 1970 скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.
Працуе пераважна ў галіне кніжнай графікі. Вылучаюцца афармленнем: альбом «Гравюры Францыска Скарыны» (1972, саўм. З У. С. Басалыгам: дыплом імя Ф. Скарыны на рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі» і дыплом III ступені на ўсесаюзным конкурсе 1972), кніга «Вершы пяці кніг» Г. Бураўкіна (1976), «Дзень добры, мама» (1977), «Ave Maria» М. Танка (1980, усё ў тэхніцы малюнка тушшу), «Напісанае застаецца» А. Петрашкевіча (1982, афорт).
У 2006 годзе стварыў ілюстрацыі для выдання трылогіі «На ростанях» Я. Коласа, таксама працаваў над ілюстрацыямі паэмы «Курган», верша «Хлопчык і лётчык» і іншых Я. Купалы.
Творы знаходзяцца ў Траццякоўскай галерэі (Масква), Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, фондах БСМ, Літаратурных музеях Я. Купалы і Я. Коласа, Слуцкім краязнаўчым музеі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава.
Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.