RU BE

Мікола Купава

Мікола Купава - беларускі акварэліст, графік, жывапісец, мастак

31 студзеня 1946г

Віцебская вобласць, Аршанскі раён, Орша

Акварэліст, Графік, Жывапісец, Мастак

Руск. Микола Купава

Сучасны беларускі мастак. Працуе ў галіне кніжнай і станковай графікі, акварэлі, жывапісу.

Біяграфія

У 1963—1968 гг. вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы, дзе яго настаўнікам быў, паміж іншага, Алег Луцэвіч. У 1976 г. скончыў навучанне на аддзяленні графікі Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута, дзе настаўнікамі былі прафесар Павел Любамудраў, дацэнт Васіль Шаранговіч.

З 1972 г. пачынае выставачную дзейнасць, з 1978 г. член Беларускага саюза мастакоў. У 1976—1978 гг. працаваў выкладчыкам у Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава. У 1982—1984 гг. быў мастацкім рэдактарам часопіса «Маладосць». Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб’яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984).

У 1990—1996 гг. — намеснік дырэктара Мінскага мастацкага вучылішча імя Глебава пры Беларускай акадэміі мастацтваў, у 1998—2004 гг. — старшыня суполкі «Пагоня».

У 1991 годзе Мікола Купава разам з мастакамі Яўгенам Куліком, Уладзімірам Крукоўскім, Лявонам Бартлавым і Львом Талбузіным стварыў эталон дзяржаўнага герба «Пагоня» і сцяга Рэспублікі Беларусь.

У 2002—2006 гг. — выкладчык малюнка і акварэлі на Архітэктурным факультэце БНТУ.

Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, дзяржаўных літаратурных музэях Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа і іншых установах.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(