RU BE

Мікола Кусянкоў

Мікола Кусянкоў - беларускі пісьменнік, паэт, празаік

11 лютага 1935г - 22 чэрвеня 2004г

Гомельская вобласць, Добрушскі раён, Перарост

Пісьменнік, Паэт, Празаік

Руск. Микола Кусенков

Беларускі празаік. Сапраўднае імя Мікалай Сяргеевіч Кусянкоў.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. У 1953 годзе скончыў Буда-Кашалёўскі лясны тэхнікум. Працаваў у лясгасах Калінінградскай вобласці, лесаўпарадчыкам на Беларусі і ў Сібіры. У 1969 годзе паступіў на Вышэйшыя літаратурныя курсы пры СП СССР. Пасля заканчэння курсаў (1971) — намеснік адказнага сакратара абласной газеты «Гомельская праўда». З 1977 года — рэдактар дакументальных фільмаў на кінастудыі «Беларусьфільм». У 1980—1985 гадах — рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». З 1985 года — загадчык рэдакцыі прозы выдавецтва «Мастацкая літаратура», з 1986 года — намеснік галоўнага рэдактара гэтага выдавецтва. Скончыў завочна факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1982).

Першы верш надрукаваў у 1955 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Жывіца» (1966), «Без прывалу» (1969), «Дуброва» (1990). Выдаў кнігу апавяданняў «Завязь» (1987).

Прэміі

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (1991) за кнігу вершаў «Дубрава», Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2000) — за дылогію «Явар з калiнаю» і «Арляк i зязюля».

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(