RU BE

Мядзведзеў Рыгор Фёдаравіч

Мядзведзеў Рыгор Фёдаравіч - беларускі ветэрынар, навуковец

12 студзеня 1938г

Гомельская вобласць, Добрушскі раён, Харошаўка

Ветэрынар, Навуковец

Руск. Медведев Григорий Федорович

Беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Акадэмік Міжнароднай акадэміі аграрнай адукацыі. Доктар ветэрынарных навук (1989), прафесар (1991).

Біяграфія

У 1951 годзе скончыў сямігадовую школу, у 1954 годзе — сярэднюю школу ў вёсцы Агародня Кузьмініцкая. Паступіў на ветэрынарны факультэт Смаленскага зоаветэрынарнага інстытута, пасля закрыцця якога быў пераведзены ў Віцебскі ветэрынарны інстытут. Інстытут скончыў у 1959 годзе. Працаваў ветэрынарным урачом раённай ветэрынарнай лячэбніцы Даманавіцкага раёна. У 1960 годзе, пасля скасавання Даманавіцкага раёна, быў пераведзены ў саўгас «Рагачоўскі» на пасаду галоўнага ветэрынарнага ўрача. Скончыў аспірантуру пры кафедры акушэрства і штучнага асемянення Віцебскага ветэрынарнага інстытута пад кіраўніцтвам Я. Р. Губарэвіча. З 1964 года Р. Ф. Мядзведзеў у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (старшы выкладчык, дацэнт, у 1987—1988 гадах загадчык кафедры). У 1989 годзе абараніў доктарскую дысертацыю пры Львоўскім зоаветэрынарным інстытуце. У 1990 годзе быў абраны на пасаду прафесара кафедры фізіялогіі, біятэхналогіі і ветэрынарыі БДСГА. У 2003 годзе пераведзены на пасаду загадчыка кафедры фізіялогіі, біятэхналогіі і ветэрынарыі (з 2011 года кафедра біятэхналогіі і ветэрынарнай медыцыны).

Прызнаны «Чалавекам года 2000» Магілёўшчыны.

Навуковая дзейнасць

Аўтар звыш 150 навуковых прац па ветэрынарных прэпаратах і спосабах лячэння акушэрскіх і гінекалагічных захворванняў, патагенетыцы і эндакрыналогіі ўзнаўлення жывёл, біятэхналагічных метадах штучнага асемянення і трансплантацыі эмбрыёнаў, арганізацыі ветэрынарнага кантролю ўзнаўлення буйной рагатай жывёлы.

Асноўныя публікацыі

  • Послеродовые изменения в половых органов коров // Ветеринария. — 1981. — № 1.
  • Бесплодие самок сельскохозяйственных животных: Учебное пособие. — Горки,1988.
  • Акушерство, гинекология и биотехника размножения животных. — Мн.,1997.
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(