RU BE

Петрушэнка Раман Іванавіч

Петрушэнка Раман Іванавіч - беларускі байдарачнік, алімпійскі чэмпіён, спартсмен

5 снежня 1980г

Гомельская вобласць, Калінкавіцкі раён, Калінкавічы

Байдарачнік, Алімпійскі чэмпіён, Спартсмен

Руск. Петрушенко Роман Иванович

Беларускі вясляр.

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2004 у Афінах Петрушэнка атрымаў бронзавы медаль у дыстанцыі 2500 м у каяку сярод мужчын у пары з Вадзімам Махневым.

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне Петрушэнка атрымаў залаты медаль у дыстанцыі 1000 м у каяку сярод мужчын у чацьвёрцы з Вадзімам Махневым, Аляксеем Абалмасавым і Артурам Літвінчуком, а таксама бронзавы медаль у дыстанцыі 2500 м у каяку сярод мужчын у пары з Вадзімам Махневым. Кавалер ордэнаў Айчыны II і III ступені. Узнагароджаны ордэнам Беларускай праваслаўнай царквы Свяціцеля Кірылы Тураўскага II ступені.

З 1998 па 2004 гг. — студэнт Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта.

З 2004 па 2006 гг. — выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта[удакладніць]. З 2006 г. па цяперашні час — выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта.

Лепшы спартсмен года ў Беларусі (2009).

Жыве ў Мазыры.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(