5 чэрвеня 1942г
Мінская вобласць, Валожынскі раён, Ракаў
Літаратуразнавец, Навуковец, Філолаг
Руск. Рагойша Вячеслав Петрович
Беларускі філолаг, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук (1993), прафесар.
Нарадзіўся 5 чэрвеня 1942 года ў вёсцы Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька — Пётр Іосіфавіч (12.07.1914 — 23.10.1985), маці — Валянціна Антонаўна (30.11.1917 — 10.01.2003).
У 1963 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура».
Доктар філалагічных навук. Прафесар. Загадчык кафедры тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі. Сябра вучонай рады філалагічнага факультэта БДУ і вучонай рады Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны пры міністэрстве адукацыі.
Старшыня Міжнароднага фонду Янкі Купалы (1996—2016). Арганізатар міжнароднай навуковой канферэнцыі «Ракаўскія чытанні» (з 1996 года).
Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Паэтыка Максіма Танка: Культура вобраза. Характар верша» (1967). Тэма доктарскай дысертацыі: «Беларуская паэзія 20 стагоддзя ў кантэксце ўсходнеславянскіх літаратур: Тыпалогія, рэцэпцыя, мастацкі пераклад» (1993).
Аўтар звыш 800 навуковых публікацый і даследаванняў па гiсторыi i тэорыi беларускай лiтаратуры, беларуска-славянскiх лiтаратурных узаемасувязяў, па вершазнаўству, праблемах тэорыi i практыкi мастацкага перакладу, паэтыцы лiтаратурнага твора, з якiх амаль 300 — асноўныя навуковыя працы, у тым лiку 16 манаграфiй. Першым дасканала даследваў рукапісы Янкі Купалы і знайшоў падчас гэтай працы дзясятак новых твораў беларускага класіка.