RU BE

Раінчык Васіль Пятровіч

Раінчык Васіль Пятровіч - беларускі кампазітар, піяніст

7 сакавіка 1950г

Магілёўская вобласць, Шклоўскі раён, Чарапы

Кампазітар, Піяніст

Руск. Раинчик Василий Петрович

Беларускі кампазітар, піяніст. Заслужаны артыст БССР (1982). Народны артыст Беларусі (1995). Кавалер Ордэна Францыска Скарыны (2006) «За значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай культуры, захаванне і прапаганду лепшых музычных традыцый».

Біяграфія

У 1974 г. скончыў Беларускую кансерваторыю па класе фартэпіяна прафесара Шацкага і ў 1981 годзе па класе кампазіцыі — прафесара Я. А. Глебава. Член Саюза кампазітараў Беларусі (1982). З 1974 года мастацкі кіраўнік вакальна-інструментальнага ансамбля «Верасы», адначасова з 1998 года мастацкі кіраўнік дзіцячага ансамбля «Верасяты»; з 1977 — музычны, а з 2000 — мастацкі кіраўнік маладзёжнага тэатра эстрады пры Беларускім універсітэце культуры.

Выканаўца і аўтар шматлікіх твораў на фартэпіяна, электронных музычных інструментах. Стварыў шэраг стылявых інтэрпрэтацый, аранжыровак, электронных кампазіцый, якія вызначаюцца яркім меладыйным малюнкам, неардынарнасцю структуры. Піша музыку для сімфанічнага аркестра, эстрады, камерна-інструментальныя творы, песні. Сярод твораў: балет «Крылы над Расіяй» (пастаноўка 1987); араторыя «Хлапчук-Кібальчыш» (словы У. Някляева, 1984); аркестравая музыка — для сімфанічнага аркестра «Сімфанічныя варыяцыі» (1980), для эстраднага аркестра «Варыяцыі», «Балеро», «Карнавал» (усе 1984); п'есы для электронных інструментаў «Назад да зорак» (1985), «Жыццё артыста» (1986); музыка да спектакля «Голы кароль» (1993); песні, у тым ліку «Зорка кахання», «Горад юнацкасці», «Так не бывае».

Узнагароды

  • Лаўрэат Прэміі Ленінскага камсамола Беларусі 1980 года, Прэміі года «Эстрада» (1994).
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(