RU BE

Рамановіч Яўген Сцяпанавіч

21 сакавіка 1905г - 25 лютага 1979г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Драматург, Празаік

Руск. Романович Евгений Степанович

Беларускі савецкі драматург, празаік, перакладчык, тэатральны дзеяч, тэатразнавец. Заслужаны артыст БССР (1944).

Біяграфія

У 1922—1924 навучаўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Адначасова з вучобай пачаў працаваць акцёрам (1922—1931) ў Мінскім гарадскім тэатры (пасля 1-й Беларускі тэатр, а цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы), якому прысвяціў больш за 25 гадоў.

У 1931—1948 г. — загадчык літаратурнай часткі тэатра.

Драматургія

Я. С. Рамановіч — аўтар п'ес:

  • «Кантракт, альбо Усё добра будзе» (1924)
  • «Вір» (1926)
  • «Крывая аблона» (1929),
  • «Наклонная плоскость» (1929)
  • «Мост» (1929)
  • «Камни на дороге» (1931)
  • «Полещуки» (1944)
  • «Товарищ Андрей» (1944)

П'есы Раманавіча, прысвечаныя фарміраванню характару ў працэсе сацыялістычнай стваральнай працы, перавыхаванню старой інтэлігенцыі, якая становіцца ў шэрагі будаўнікоў новага жыцця, барацьбе беларускіх партызан супраць фашысцкіх акупантаў, ішлі на сцэнах тэатраў РСФСР і УССР.

Лібрэта

Я. Рамановічу належаць оперныя і балетныя лібрэта:

  • опер «У пушчах Палесся» (1939), «Дзяўчына з Палесся» («Алеся») (разам з П. Броўкам, 1953)
  • балетаў «Падстаўная нявеста» (1958) і «Мара» (1961).

Займаўся даследаваннямі гісторыі беларускага тэатра.

Выбраная бібліяграфія

Аўтар кніг пра Тэатр імя Янкі Купалы — «Першы тэатр» (1946), пра творчасць Барыса Платонава — «Народны артыст СССР Б. В. Платонаў» (1954), «Людзі і маскі» (1977), артыкулаў пра тэатральнае мастацтва БССР. У 1974 годзе выдаў зборнік успамінаў пра беларускіх пісьменнікаў «Знаёмыя сілуэты».

Пераклаў на беларускую мову п'есы класікаў Максіма Горкага, Льва Талстога, Аляксандра Астроўскага, Канстанціна Транёва, Аляксандра Афінагенава, Аляксандра Карнейчука.

Памяць

  • У 2005 г. поштай Беларусі была выпушчаная паштовая картка з арыгінальнай маркай «100 гадоў з дня нараджэння Я. С. Рамановіча».
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(