4 сакавіка 1982г
Магілёўская вобласць, Магілёўскі раён, Магілёў
Руск. Рыбаков Андрей Анатольевич
Беларускі цяжкаатлет.
На Летніх Алімпійскіх гульнях 2004 у Афінах Рыбакоў атрымаў срэбны медаль у мужчынскай вагавай катэгорыі да 85 кг. На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне ён зноў атрымаў срэбны медаль у той жа катэгорыі. Але паўторнае даследаванне яго допінг-пробы выявіла забароненыя рэчывы: дэгідрахлорметылтэстастэрон (турынабол) і станазалол. 26 кастрычніка 2016 Міжнародны алімпійскі камітэт паведаміў аб пазбаўленні яго (сярод дзевяці спартсменаў) медалёў летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года ў Пекіне за ўжыванне допінгу.
Чэмпіён Беларусі 2012 года ў катэгорыі да 94 кг. Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012 года ў катэгорыі да 85 кг, дзе не паказаў значных вынікаў.
Рыбакову належаць сусветныя рэкорды ў катэгорыі да 85 кг: у рыўку — 187 кг (ЧС, Чыянгмай, 2007) і па суме рыўка і штуршку — 394 кг (АГ, Пекін, 2008). Рэкорд па суме перасягнуты іранцам Кіянушам Растамі ў 2016 г.