RU BE

Марозава Святлана Валянцінаўна

Марозава Святлана Валянцінаўна - беларускі гісторык, навуковец

22 лістапада 1954г

Мінская вобласць, Вілейскі раён, Ілья

Гісторык, Навуковец

Руск. Морозова Светлана Валентиновна

Беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2003).

Біяграфічныя звесткі

Скончыла Гродзенскі педагагічны інстытут (1977). Працавала настаўнікам у школах Барысаўскага р-на Мінскай вобл, з 1979 г. у ГрДУ. Вучылася ў аспірантуры пры кафедры гісторыі БССР ГрДУ (1979—1982), у 1983 г. у БДУ абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Брэсцкая царкоўная унія 1596 года і барацьба народных мас Беларусі супраць нацыянальна-релігійнага гнёту (1596—1667 гг.)», кандыдат гістарычных навук (1984). Праходзіла падрыхтоўку ў дактарантуры пры аддзеле гісторыі Беларусі 13-18 ст. Інстытута гісторыі НАНБ (1993—1996), у 2001 г. у ІГ НАНБ абараніла доктарскую дысертацыю «Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596—1839 гг.)». Прайшла навуковую стажыроўку ў навучальных і навукова-даследчых установах гістарычнага профілю Мінска, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Варшавы, Кракава, Вільнюса. Загадчык кафедры гісторыі Беларусі ГрДУ, прафесар. У розны час выкладала на гістарычным факультэце ГрДУ курсы гісторыі Беларусі (эпоха феадалізму), крыніцазнаўства, архівазнаўства, гісторыі культуры Беларусі (эпоха феадалізму) і спецкурсы «Гісторыя культуры Гродзеншчыны (эпоха феадалізму)», «Праблемы гісторыі ўніяцкай царквы Беларусі», «Уніяцкая царква ў культурна-гістарычным развіцці Беларусі (1596—1839 гг.)», «Гістарыяграфія Брэсцкай царкоўнай уніі», «Брэсцкая царкоўная унія 1596 года ў гісторыі Усходняй Еўропы (канец XVI-ХІХ ст.)».

Навуковая дзейнасць

Кірункі навукай дзейнасці: канфесійная гісторыя Беларусі кан. XVI — 1-й пал. 19 ст., гісторыя уніяцкай царквы на Беларусі, гісторыю Гродзеншчыны. Член Беларускай асацыяцыі гісторыкаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, Беларускага гістарычнага таварыства, Санкт-Пецярбургскага таварыства гісторыі ідэй.

Аўтар чатырох кніг, у т.л. манаграфій «Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596—1839 гг.)» (Гродна, 2001), вучэбнага дапаможніка «Берасцейская царкоўная унія 1596 г. у беларускай гістарыяграфіі» (Гродна, 2002); «„Сваёй веры ламаць не будзем…“: Супраціў дэўнізацыі ў Беларусі (1780—1839 гады)» (Гродна, 2014); двух брашур і больш за 100 навуковых артыкулаў па гісторыі ўніяцкай царквы. Выступала болей чым на 100 міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных навуковых канферэнцыях па розных аспектах гісторыі ўніяцкай царквы на Беларусі. Прымае ўдзел у падрыхтоўцы вучэбных дапаможнікаў па гісторыі Беларусі.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(