30 ліпеня 1958г - 2 ліпеня 2017г
Гомельская вобласць, Гомельскі раён, Гомель
Археолаг, Геральдыст, Гісторык
Руск. Рассадин Сергей Евгеньевич
Беларускі гісторык, археолаг, крыніцазнавец, геральдыст; доктар гістарычных навук (1999), прафесар гісторыі (2009).
Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1981; гісторык, выкладчык гісторыі і грамадазнаўства). Навучаўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі Акадэміі навук (АН) БССР (1981 — 1984). На фарміраванне гістарычнага светапогляду найбольшы ўплыў аказалі Х. Артэга-і-Гасет, Л. Н. Гумілёў, Э. М. Загарульскі, Г. Косіна, А. Р. Мітрафанаў, В. І. Сычоў.
У 1990 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Мілаградская культура (актуальные праблемы даследавання)», навуковы кіраўнік — прафесар Л. Д. Побаль. У 1999 г. абараніў доктарскую дысертацыю «Плямёны і народы „заскіфскай“ Поўначы і Паўночнага Усходу». Дацэнт (2005). Прафесар (2009). Малодшы навуковы супрацоўнік, навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР; галоўны спецыяліст, начальнік аддзела Камітэта па архівах і справаводстве пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
З 2002 г. — прафесар кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі факультэта інфармацыйных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Член Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2002 — 2012). Стыпендыят Германскага археалагічнага інстытута (2007). Навуковыя інтарэсы: археалогія; старажытная, сярэдневяковая, новая гісторыя; геральдыка. Арганізаваў і ўзначальваў Лаўрышаўскія археалагічныя экспедыцыі. Аўтар больш чым 300 прац.
Гісторык, Навуковец
Вучоны, гісторык. Даследаваў узнікненне Рымскай дзяржавы, узаемаадносіны паміж Рымам і італікамі, аграрныя адносіны ў Рыме часоў Рэспублікі. Займаўся таксама вывучэннем паходу грэкаў на Трою, сацыяльных адносін у старажытнай Грэцыі.
Археолаг, Пісьменнік, Скульптар, Мастак, Этнограф
Беларускі мастак, скульптар, этнограф, археолаг, педагог, пісьменнік. Адзін з заснавальнікаў беларускага нацыянальнага гістарычнага жывапісу, майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Запісваў фальклор і апрацоўваў для слоўнікаў народную лексіку.
Археолаг, Гісторык
Беларускі археолаг, гісторык. Вывучае матэрыяльную культуру Беларусі XVI—XVIII стст. па матэрыялах археалагічных даследаванняў і пісьмовых крыніц. Прымала ўдзел у археалагічных раскопках у Мсціславе, Слоніме, Мазыры.
Археограф, Гісторык
Беларускі гісторык, класік беларускай археаграфіі. Аўтар прац па гісторыі гарадоў і мястэчак Беларусі: Барысава, Веткі, Мінска, Лепеля, Оршы. Даследаваў гісторыю Полацкага, Барысаўскага, Свіслацкага і Аршанскага замкаў.
Гісторык, Пісьменнік, Паэт, Празаік
Беларускі празаік, паэт, гісторык. Вядомасць прынесла проза, творы гістарычнай тэматыкі. Аўтар шматлікіх кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ. Аўтар сцэнарыяў навукова-дакументальных фільмаў «Еўфрасіння Полацкая», «Полацкія лабірынты».