24 чэрвеня 1949г
Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск
Руск. Товстик Владимир Антонович
Беларуcкі мастак. Загадчык кафедры малюнка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, прафесар (2011).
Уладзімір Антонавіч Тоўсцік нарадзіўся ў 1949 годзе ў Мінску.
З 1966 па 1972 гады вучыўся ў Натана Воранава ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.
1973—1976 гг. — вучоба ў творчых майстэрняў Акадэміі мастацтваў СССР у г. Баку пад кіраўніцтвам Абдулаева М. Г.
З 1972 г. — пастаянны ўдзельнік рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных выстаў.
З 1978 г. Член Саюза мастакоў Беларусі.
З 1976 г. дацэнт кафедры малюнка Акадэміі мастацтваў Беларусі.
У 1990 г. прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь».
У 1994 г. прысуджана Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь за серыю жывапісных работ «Святло і цені».
У 1995 стаў лаўрэатам прэміі місіі ААН у Беларусі «Хабітат-II».
У 2011 прысвоена ганаровае званне «Народны мастак Беларусі» і вучонае званне «Прафесар».
Удзельнічаў у сумесных праектах «Літаратурнай газеты» і пастаяннага камітэта Сюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі (2002), удзельнічаў у Мастацкай выставе ў «Бялградзе».