1 лютага 1971г
Мінская вобласць, Дзяржынскі раён, Забалацце
Руск. Валаханович Игорь Александрович
Беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1999).
Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1993). Працаваў настаўнікам гісторыі ў Фаніпальскай СШ № 1 (1993—1996). Пасля абароны кандыдацкай дысертацыі Антисоветское подполье на территории Беларуси в 1944—1953 гг.: организационная структура, программно-уставные положения и основные этапы деятельности(навуковы кіраўнік — к.г.н Алег Яноўскі) працуе ў БДУ. Даследуе гісторыю антысавецкага падпольнага руху на тэрыторыі Беларусі ў 2-й палове 1940 — пачатку 1950-х гадоў, органаў дзяржбяспекі Рэспублікі Беларусь. З 1996 cупрацоўнік цэнтральнага архіву КДБ Беларусі. Цяпер загадчык аддзелу цэнтральнага архіву КДБ Беларусі.