23 мая 1951г
Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, Верхнядзвінск
Руск. Счастный Валерий Игнатьевич
Беларускі мастак.
Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1973). Член Беларускага саюза мастакоў (1993). Жыве ў Верхнядзвінску.
Працуе ў станковым жывапісе, графіцы, акварэлі.
«Асенні нацюрморт» (1976), «Навальніца ў пачатку мая» (1978), «Чэрвень» (1980), «Зімовы нацюрморт» (1983), «Рака Дрыса» (1984), «Ураджай сорак першага» (1985), «Легенда» (1986), «Купалле» (1987), «Віцебск 20-х» (1991), «Шасцікрылы серафім у ваколіцах Дзвіны» (2001), «Унія» (2003), «Кожны трэці» (2004), «Палац над возерам. Асвея» (2007), «Каўчэг ХХІ» (2008), «Кожны чацвёрты» (2008), «Местачковыя адносіны» (2008), «Вытокі Дрысы. Гара Рагвалода і Рагнеды» (2009), «Непазбежнасць» (2010); трыпціх «Вечная зямля» (1986) і інш.