9 студзеня 1947г
Мінская вобласць, Уздзенскі раён, Слабада
Руск. Берник Василий Иванович
Беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1986, Метрычная тэорыя дыяфантавых прыбліжэнняў залежных велічынь і размернасць Хаўсдорфа), прафесар (1992).
Скончыў БДУ (1970). Працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі. Навуковыя працы па тэорыі лікаў. Распрацаваў новы метад ацэнак размернасці Хаўсдорфа мностваў рэчаісных і камплексных лікаў з зададзенай мерай трансцэндэнтнасці.
Галоўны рэдактар першай беларускамоўнай «Матэматычнай энцыклапедыі» (2001).