18 сакавіка 1942г
Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск
Руск. Волков Сергей Анатольевич
Беларускі мастак-графік.
Нарадзіўся ў сям’і мастака А. Волкава. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1962), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1970). Вучыўся у Л. П. Асецкага, П. К. Любамудрава, А. М. Кашкурэвіча. Працаваў у часопісах «Вожык» (1962—1982), «Вясёлка» (з 1968). Сябра Саюза мастакоў БССР з 1973 года, старшыня секцыі графікі ў 1984—1989 гадах. З 1989 года ўваходзіць у аб’яднанне «Верасень», старшыня ў 1989—1992, 1999—2019 гадах.
Сябра праўлення Саюза мастакоў СССР у 1985—1990 гадах.
Член КПСС, быў сакратаром партыйнай арганізацыі Саюза мастакоў БССР.
Працуе ў кніжнай і станковай графіцы, у тэхніках акварэлі, малюнка, літаграфіі, шаўкаграфіі. Удзельнік выставак з 1971 г. Аформіў звыш 200 кніг у беларускіх і расійскіх выдавецтвах. Стварыў шэраг станковых серый, больш за сто плакатаў, якія выдаваліся ў Мінску і Маскве, серыі сяброўскіх шаржаў.
Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1989). Медаль Францыска Скарыны (2017). Лаўрэат прэміі імя Васіля Віткі (2004).