RU BE

Ян Збажына

Ян Збажына - беларускі пісьменнік, паэт, празаік

31 сакавіка 1964г - 10 лютага 2011г

Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён, Баранавічы

Пісьменнік, Паэт, Празаік

Руск. Ян Збажына

Беларускі паэт і празаік.

Біяграфія

Скончыў гістарычны факультэт ГрДУ (1993). Працаваў выкладчыкам грамадска-гістарычных дысцыплін у школах і ВНУ г. Баранавічы. Заснавальнік маладзёжнага і скаўцкага руху ў г. Баранавічы. Таксама займаўся журналістыкай, адзін з заснавальнікаў Баранавіцкага філіяла БАЖ.

Творчасць

Аўтар кнігі твораў «Пыл саркафагаў» (2004), зборніка паэзіі (бібліятэчка час. «Маладосць»). Друкаваўся ў зборніках «Агледзіны» (1998), «Паэзія Берасцейшчыны „Дзядзінец“» (1999). Таксама, асобныя творы Я. Збажыны — апавяданні, афрызмы, версэты, вершы, танка, хоку, эсэ — друкаваліся ў Баранавіцкіх газетах «Наш край», «Шаг», «Інтэкс-прэс», газеце ТБМ «Наша слова», у Брэсцкай абласной газеце «Заря», у Беластоцкім штотыднёвіку «Ніва», газеце «Літаратура і мастацтва» (афарызмы, 1998), часопісах «Першацвет» (1994), «Бярозка» (1995), «Маладосць» (1995), «Полымя» (1997), «Дзеяслоў» (2006), літаратурным альманаху «Святліца» (2000, 2006; Баранавічы).

Спампаваць кнігі

Пыл саркафагаў
Спампаваць: fb2
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(