RU BE

Канавалаў Яўмен Рыгоравіч

Канавалаў Яўмен Рыгоравіч - беларускі навуковец

19 верасня 1914г - 16 ліпеня 1974г

Магілёўская вобласць, Дрыбінскі раён, Чарнарэчка

Навуковец

Руск. Коновалов Евмений Григорьевич

Беларускі вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Акадэмік АН БССР (1969, член-карэспандэнт 1967), доктар тэхнічных навук (1962), прафесар (1964). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі (1972).

Біяграфія

Скончыў Ленінградскі механіка-тэхналагічны інстытут (1936). З 1955 года загадчык лабараторыі Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР, з 1970 г. выконваючы абавязкі акадэміка-сакратара аддзялення фізіка-тэхнічных навук АН БССР, тры навуковыя працы па новых відах апрацоўкі металаў, стварэнні металаапрацоўчага абсталявання і інструменту, трываласці металаў і сплаваў у ўльтрагукавым полі. Адкрыў ультрагукавы капілярны эфект. Дзяржаўная Прэмія Беларусі (1974).

Памяць

У Мінску на будынку Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі (вул. Акадэміка Купрэвіча, 10) у 1977 г. ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Працы

  • Ультрозвуковая обработка металлов. - Мн.,1966 (у сааўтарстве)
  • Новые способы пропитки изделий с помощью ультрозвуковых колебаний. - Мн., 197І, (разам з М. Германовічам)
  • Чистовая и упрочняющая обработка поверхностей. — Мн., 1968 (разам з В Сідарэнкам)
  • Основы электроферромагнитной обработки. — Мн., 1974 (разам з Ф. Ю. Сакулевічам)
  • Ультразвуковой капиллярный эффект. — Мн.: Наука и техника, 1981. (у сааўтарстве з М. В. Дзежкуновым і П. П. Прахарэнкам)
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(