RU BE

Жыркевіч Міхаіл Іванавіч

Жыркевіч Міхаіл Іванавіч - беларускі мовазнавец

13 кастрычніка 1899г - 13 жніўня 1984г

Магілёўская вобласць, Крычаўскі раён, Залесавічы

Мовазнавец

Руск. Жиркевич Михаил Иванович

Беларускі мовазнавец, заслужаны дзеяч навукі БССР, аўтар шматлікіх падручнікаў па беларускай мове.

Біяграфія

З сялянскай сям'і. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі служыў у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у баях з польскімі акупантамі. Дэмбілізаваўся ў 1921 г., працаваў у пачатковых школах на Крычаўшчыне. Скончыў этнолага-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў 2-й сярэдняй Магілёўскай школе, з 1929 г. — у Магілёўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце, дзе вёў праграмныя курсы сучаснай беларускай мовы і літаратуры і методыкі яе выкладання. З 1943 г. быў прызначаны старшым выкладчыкам кафедры беларускай мовы і літаратуры ў Беларускім дзяржуніверсітэце.

У 1944 г. ён абараніў дысертацыю на тэму: «Да методыкі падручніка па беларускай мове» і атрымаў вучоную ступень кандыдата педагагічных навук, у наступным годзе быў зацверджаны дацэнтам.

Міхаіл Жыркевіч вядомы перш за ўсё як аўтар і суаўтар падручнікаў па беларускай мове для сярэдніх школ.

Выступаў у друку з артыкуламі пра удасканаленне беларускага правапісу, выкладанне беларускай мовы ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах, развіццё беларускага мовазнаўства.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(