12 лютага 1969г - 8 чэрвеня 2022г
Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск
Беларускі паэт і перакладчык. Займаўся бардаўскай песняй, рок-музыкай. Быў музыкам, спеваком, аўтарам песень у рок-гурце «Жах». Удзельнічаў у літаратурна-мастацкай акцыі «Пасля сцяны». Зрабіў поўны пераклад паэмы А. Міцкевіча «Дзяды».
12 лютага 1882г - 4 снежня 1957г
Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск
Вынаходнік, Публіцыст, Навуковец
Беларускі фотамастак, навуковец, вынаходнік. Удзельнічаў у Першай Усебеларускай выстаўцы краязнаўчых фатаграфій і замалёвак. Фатаграфічныя працы друкаваліся ў выданнях: Азбукін М. «Географія Эўропы», Грамыка М. «Пачатковая географія».
12 лютага 1958г
Брэсцкая вобласць, Пінскі раён, Чухава
Краязнаўца, Літаратуразнавец, Фалькларыст
Беларускі літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук. Даследуе беларускую міфалогію, краязнаўства, фальклор, узаемасувязі літаратуры з міфалогіяй, а таксама Міншчыну ў легендах і паданнях.
12 лютага 1900г - 25 студзеня 1988г
Мінская вобласць, Вілейскі раён, Ваўкалатка
Кампазітар, Фалькларыст, Этнограф
Беларускі фалькларыст, этнамузыколаг, кампазітар. Падрыхтаваў да выдання музычныя запісы беларускага фальклору Антона Грыневіча. Напісаў «Камеpную сімфонію», пабудаваную на беларускім меласе, песні на тэксты Янкі Купалы, Якуба Коласа, Ніла Гілевіча.