RU BE

Серж Мінскевіч

Серж Мінскевіч - беларускі пісьменнік, паэт, публіцыст

12 лютага 1969г - 8 чэрвеня 2022г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Пісьменнік, Паэт, Публіцыст

Руск. Минскевич Сергей Леонидович

Беларускі паэт і перакладчык. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Біяграфія

Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ (1995). Адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў літаратурна-мастацкага руху «Бум-Бам-Літ». Быў літаратурным кансультантам газеты «Пераходны ўзрост». Працаваў ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Кандыдат філалагічных навук.

Памёр 8 чэрвеня 2022 года. Пахаваны на Лясных могілках пад Мінскам.

Творчасць

Займаўся бардаўскай песняй, рок-музыкай. Быў музыкам, спеваком, аўтарам песень у рок-гурце «Жах». Пісаў электронную музыку.

Разам з паэтам Алесем Туровічам у канцы XX ст. маніфеставаў «шлях мастацтвавання» — транслагізм. Удзельнічаў у літаратурна-мастацкай акцыі «Пасля сцяны» (Стакгольм 1999), «Пісьменнікі супраць глупства» (Лахты, Фінляндыя 2001).

Стыпендыят Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы «Gaude Polonia» (2007).

Зрабіў поўны пераклад паэмы А. Міцкевіча «Дзяды» (1999), пераклаў «Крымскія санеты» (2004), «Адэскія санеты» (2018). Перакладаў з польскай Міцкевіча, Славацкага (драматычная паэма «Міндоўг, кароль літоўскі»), Івашкевіча, Галчынскага, Маслоўскую, Герберта, Мрожэка, ранія вершы Лема; з англійскай Шэкспіра, Шэлі, Лангфэла.

Прызнанне

  • Прыз «За развіццё беларускай аўтарскай песні» на фестывалі «Бардаўская восень» (Бельск-Падляшскі, 1996).

Бібліяграфія

  • «Праз галеРэю» (паэзія, 1995);
  • «Менскія санэты / Мінскія санэты» (2002);
  • «Прыгоды Какоса Маракоса» (вершаваная казка, 2006);
  • «Я з БУМ-БАМ-ЛІТа» (вершы, проза, крытычныя артыкулы, успаміны пра літаратурныя і мастацкія рухі канца ХХ — пач. ХХІ стагоддзя, 2008);
  • «Сад замкнёных гор» (фантастычны раман, фантастычная аповесць і апавяданні, 2011);
  • «Чароўная крыніца, ці як навучыць дракона чысціць зубы» (празаічная казка, беларускае фэнтэзі, 2011);
  • «Усмешка жалобнай каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка» (аповесць легендарных часоў, фэнтэзі, 2013);
  • «Вялікія прыгоды Какоса Маракоса» (вершаваная казка, дзіцячая энцыклапедыя-даведнік па марской фауне, 2015).

У зборніках

  • Як Зюзіч і Скварыч свет дзялілі // Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў : для дзяцей сярэд. школьн. узросту / уклад. А. Масла. — Мн.: Літаратура і Мастацтва, 2009. — (Беларуская аўтарская казка);
  • Дваццаць тры дні з жыцця карузлікаў // Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў : для дзяцей сярэд. шк. узросту / уклад. Алена Масла. — Мн.: Літаратура і Мастацтва, 2009. — (Беларуская аўтарская казка);
  • Цар Сом Самвусон і Яснейка // Залаты Талер: казкі: [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту / уклад. А. Спрынчан]. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2012. — (Беларуская аўтарская казка);
  • Каваль Корша // Зорная Кася: казкі / уклад. А. Спрынчан. — Мн: Мастацкая літаратура, 2014. — (Беларуская аўтарская казка);
  • Смачныя пальчыкі // Адзін кот і адзін год: казкі / уклад. А. Спрынчан.— Мн.: Мастацкая літаратура, 2016. — (Беларуская аўтарская казка);
  • Пра хлопчыка, які любіў даваць мянушкі // Адзін кот і адзін год: казкі / уклад. А. Спрынчан. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2016. — (Беларуская аўтарская казка);
  • Пра хлопчыка, які раскідваў смецце // Адзін кот і адзін год: казкі / уклад. А. Спрынчан. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2016. — (Беларуская аўтарская казка);
  • Пра дзяўчынку, якая не казала праўды // Адзін кот і адзін год: казкі / уклад. А. Спрынчан. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2016. — (Беларуская аўтарская казка);
  • Не кідай камень у жывое // Адзін кот і адзін год: казкі / уклад. А. Спрынчан. — Мн: Мастацкая літаратура, 2016. — (Беларуская аўтарская казка);
  • Чорная закавыка // Нявеста для Базыля: казкі / уклад. А. Спрынчан. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2017. — (Беларуская аўтарская казка).

Спампаваць кнігі

Золотой мяч Криштиану Роналду
Спампаваць: fb2
Рок@нат. Фэнтэзі++
Спампаваць: pdf
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(