RU BE

Вядомыя беларусы народжаныя 14 студзеня

Курэйчык Андрэй Уладзіміравіч

14 студзеня 1980г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Драматург, Публіцыст, Рэжысёр, Сцэнарыст

Беларускі і расійскі сцэнарыст, акцёр. Аўтар шматлікіх сцэнараў для беларускіх тэатраў на беларускай і рускай мовах. Друкаваў свае п’есы ў «Arche», «Полымя», «Неман», «Першацвет», выдаў 2 кнігі, тыраж якіх цалкам разыйшоўся.

Чытаць далей

Вера Вярба

14 студзеня 1942г - 15 ліпеня 2012г

Віцебская вобласць, Талачынскі раён, Высокі Гарадзец

Паэты

Беларуская паэтэса, перакладчыца. Cтала адной з яркіх прадстаўніц плеяды жанчын-паэтэс, якія сваёй творчасцю аздобілі і ўзбагацілі беларускую літаратуру другой паловы ХХ стагоддзя. Яркай адметнасцю жаноцкасці ў творчасці стала тэма мацярынства.

Чытаць далей

Аўрамчык Мікола Якаўлевіч

14 студзеня 1920г - 8 мая 2017г

Магілёўская вобласць, Бабруйскі раён,

Пісьменнікі, Паэты, Празаікі

Беларускі паэт, пісьменнік, перакладчык. Аўтар кніг паэзіі «Пярэдні край», «Шляхамі дружбы», «Ключы жураўліныя», «Агледзіны», «У падзямеллі» (раман), зборніка вершаў для дзяцей «Дружба». Друкаваўся ў перыядычных выданнях, у т.л. часопісе «Дзеяслоў».

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(