RU BE

Вядомыя беларусы народжаныя 15 красавіка

Маракоў Леанід Уладзіміравіч

15 красавіка 1958г - 17 снежня 2016г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Гісторык, Пісьменнік, Энцыклапедыст

Беларускі журналіст, пісьменнік, гісторык, энцыклапедыст. Даследчык рэпрэсій савецкіх уладаў на Беларусі. Першае апавяданне «Яблыня» надрукаваў у газеце «ЛіМ». Публікаваў нарысы аб жыцці рэпрэсаваных беларускіх пісьменнікаў.

Чытаць далей

Рубінаў Анатоль Мікалаевіч

15 красавіка 1939г

Магілёўская вобласць, Магілёўскі раён, Магілёў

Навуковец, Фізік

Беларускі фізік. Заслужаны дзеяч навукі БССР. Аўтар больш 300 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій. Распрацаваў новыя метады вывучэння спектраскапіі ўзбуджаных станаў лазерных асяроддзяў, лязеры на растворах арганічных злучэнняў.

Чытаць далей

Ракава Любоў Васілеўна

15 красавіка 1948г

Магілёўская вобласць, Чавускі раён, Слабодка

Навуковец, Этнограф

Беларускі этнограф. Лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» 2008 года за ўдзел у напісанні дзесяцітомнага выдання «Беларусы». Апублікавала звыш 40 работ у кнігах і часопісах, прысвечаных розным праблемам быта і культуры насельніцтва Беларусі.

Чытаць далей

Барсток Марына Мікітаўна

15 красавіка 1916г - чэрвеня 1994г

Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, Наркавічы

Літаратуразнаўцы, Паэты

Беларускі літаратуразнавец, паэтэса. Напісала кнігі «Вобраз станоўчага героя ў творчасці Якуба Коласа», «Пятро Глебка», «Максім Багдановіч». Выступала ў перыядычным друку з вершамі і артыкуламі па пытанням дзіцячай літаратуры.

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(