RU BE

Ракава Любоў Васілеўна

Ракава Любоў Васілеўна - беларускі навуковец, этнограф

15 красавіка 1948г

Магілёўская вобласць, Чавускі раён, Слабодка

Навуковец, Этнограф

Руск. Ракова Любовь Васильевна

Беларускі этнограф, кандыдат гістарычных навук, доктар гістарычных навук (2010), грамадскі дзеяч. Лаўрэат прэміі Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2008 года за ўдзел у напісанні дзесяцітомнага выдання «Беларусы».

Біяграфія

У 1950 годзе сям'я пераехала ў горад Чавусы, дзе яна ў 1966 годзе закончыла СШ № 2. З 1967—1972 гады — вучоба ў Магілёўскім педінстытуце на гістарычным факультэце. З 1968 года жыла і працавала ў Мінску. Працавала сакратаром віцэ-прэзідэнта АН БССР акадэміка К. І. Лукашова. З 1970 года працуе ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора Акадэміі навук Беларусі, спачатку малодшым навуковым супрацоўнікам, а з 1984 — старэйшым навуковым супрацоўнікам. У 1978 годзе паступіла ў аспірантуру па спецыяльнасці этнаграфія, абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме Быт і культура працуючай моладзі горада (1983). Потым займалася вывучэннем сям'і і сямейнага быта беларусаў. Па гэтай тэме апублікавала раздзел у калектыўнай манаграфіі Сям'я і сямейны быт беларусаў (1990).

Апублікавала звыш 40 работ у кнігах і часопісах, прысвечаных розным праблемам быта і культуры насельніцтва Беларусі і асабовую манаграфію «Быт і культура гарадской моладзі» (1989).

Займаецца грамадскай дзейнасцю: чытае лекцыі, выступае па радыё і тэлебачынню з прапагандай лепшых народных традыцый.

Публікацыі

  • Ракава, Л.В. Традыцыі сямейнага выхавання ў беларускай вёсцы. — Мн.: Ураджай, 2000.
  • Ракава, Л.В. Традыцыйная сістэма выхавання // Адукацыя і выхаванне. — 1996. — № 2.
  • Ракава, Л.В. Этнапедагогіка сельскага насельніцтва Беларусі // Народная педагогіка беларусаў. — Мн. — 1996.
  • Бялявіна, В.М. Жаночы касцюм на Беларусі / В.М. Бялявіна, Л.В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2007. — 350 с.
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(