RU BE

Вядомыя беларусы народжаныя 15 мая

Сачанка Барыс Іванавіч

15 мая 1936г - 5 ліпеня 1995г

Гомельская вобласць, Хойніцкі раён, Вялікі Бор

Пісьменнік

Беларускі пісьменнік, перакладчык і выдавец. Аўтар кніг прозы «Дарога ішла праз лес», «Зямля маіх продкаў», «Дарогі» і інш.; кніг для дзяцей «Кошык малін», «Бабка Адарка». Перакладаў з сербскай, славацкай, польскай моў.

Чытаць далей

Тарас Ніна Міхайлаўна

15 мая 1916г - 12 снежня 2006г

Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, Заполле

Пісьменнік, Паэт

Беларуская паэтэса. Аўтар зборнікаў вершаў «На ўсход ідучы…», «Суніцы», «Кветка шчасця». Аўтар кніжак паэзіі для дзяцей «Казкі пра абавязкі», «Наш бор». Паасобныя вершы сталі папулярнымі песнямі. Перакладала з рускай, украінскай, польскай моў.

Чытаць далей

Анатоль Іверс

15 мая 1912г - 26 кастрычніка 1999г

Гродзенская вобласць, Слонімскі раён, Чамяры

Пісьменнікі, Паэты

Беларускі паэт. Аўтар зборнікаў паэзіі «Песні на загонах», «З пройдзеных дарог», «Жыву ў бацькоўскім краі» (вершы і паэмы), «Я пайшоў бы ўслед за летам». Рэвалюцыйна-вызваленчая тэматыка ў творах паэта глыбока звязана з асобай чалавека.

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(