RU BE

Навукоўцы, якія нарадзіліся ў Гомельскай вобласці

Шматаў Віктар Фёдаравіч

9 мая 1936г - 21 верасня 2006г

Гомельская вобласць, Брагінскі раён, Камарын

Жывапісец, Карыкатурыст, Навуковец, Мастак

Беларускі вучоны, доктар мастацтвазнаўства, мастак-жывапісец. Аўтар больш за 400 публікацый, у тым ліку манаграфій. Каля дзесяцігоддзя займаўся карыкатурай. Пасля Чарнобыльскай трагедыі цалкам прысвяціў свае творы яе наступствам.

Чытаць далей

Міхайла Грамыка

31 кастрычніка 1885г - 30 чэрвеня 1969г

Гомельская вобласць, Рэчыцкі раён, Чорнае

Геолаг, Пісьменнік, Паэт, Навуковец

Беларускі пісьменнік, вучоны-геолаг, педагог. Распрацоўваў беларускую навуковую тэрміналогію у галіне геаграфіі, геалогіі, грунтоў і хіміі. Адным з першых браў удзел у пошуках нафты на Палессі. Выйшлі кнігі паэзіі «Плынь» і «Дзве паэмы».

Чытаць далей

Кілін Сяргей Якаўлевіч

18 мая 1952г

Гомельская вобласць, Гомельскі раён, Гомель

Навуковец, Фізік

Беларускі вучоны ў галіне квантавай оптыкі і квантавай інфарматыкі. Распрацаваў тэорыю квантавых флуктуацый пры нелінейна-аптычных узаемадзеяннях. Абгрунтаваў магчымасць стварэння квантавага камп’ютара. Аўтар больш за 460 навуковых прац.

Чытаць далей

Жучкевіч Вадзім Андрэевіч

19 лістапада 1915г - 28 лютага 1985г

Гомельская вобласць, Лоеўскі раён, Лоеў

Географ, Тапаніміст, Навуковец

Беларускі вучоны-географ. Доктар геаграфічных навук. Займаўся тапанімікай, эканамічнай геаграфіяй. Даследаваў методыку выкладання геаграфіі. Аўтар «Кароткага тапанімічнага слоўніка Беларусі». Быў старшынёй Геаграфічнага таварыства БССР.

Чытаць далей

Фядосік Анатоль Сямёнавіч

7 лютага 1926г - 2005г

Гомельская вобласць, Петрыкаўскі раён, Кашэвічы

Навуковец, Фалькларыст

Беларускі фалькларыст. Заслужаны дзеяч навукі Беларусі. Даследуе фальклорныя сатырычныя жанры, сямейна-абрадавую паэзію, літаратурна-фалькорныя сувязі, народную творчасць перыяду Вялікай Айчыннай вайны, гісторыю фалькларыстыкі.

Чытаць далей

Любоў Уладзіміраўна Хатылёва

12 сакавіка 1928г

Гомельская вобласць, Гомельскі раён, Гомель

Генетык, Навуковец

Беларускі вучоны ў галіне генетыкі раслін, доктар біялагічных навук. З’яўляецца адным з аўтараў шэрагу гібрыдаў таматаў, сартоў перцу, сорту трыцікале «Няміга». Аўтар больш за 400 навуковых прац, 12 аўтарскіх пасведчанняў, 3 патэнтаў.

Чытаць далей

Нячай Фёдар Макаравіч

24 лютага 1905г - 17 снежня 1990г

Гомельская вобласць, Лоеўскі раён, Дзяражычы

Гісторыкі, Навукоўцы

Вучоны, гісторык. Даследаваў узнікненне Рымскай дзяржавы, узаемаадносіны паміж Рымам і італікамі, аграрныя адносіны ў Рыме часоў Рэспублікі. Займаўся таксама вывучэннем паходу грэкаў на Трою, сацыяльных адносін у старажытнай Грэцыі.

Чытаць далей

Мядзведзеў Рыгор Фёдаравіч

12 студзеня 1938г

Гомельская вобласць, Добрушскі раён, Харошаўка

Ветэрынары, Навукоўцы

Беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Аўтар звыш 150 навуковых прац па ветэрынарных прэпаратах і спосабах лячэння акушэрскіх і гінекалагічных захворванняў, патагенетыцы і эндакрыналогіі ўзнаўлення жывёл.

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(