RU BE

Празаікі, якія нарадзіліся ў Гродзенскай вобласці

Пашкевіч Алаіза Сцяпанаўна

3 ліпеня 1876г - 5 лютага 1916г

Гродзенская вобласць, Шчучынскі раён, Стары Двор

Акцёр, Пісьменнік, Паэт, Празаік

Беларуская паэтка, грамадская дзеячка, публіцыстка. Пяру Цёткі належаць кніжкі і падручнікі для дзяцей. Пісала публіцыстычныя артыкулы і нарысы, даследаванні па гісторыі беларускага тэатра. Спадчына Цёткі — вялікі набытак нацыянальнай культуры.

Чытаць далей

Мальдзіс Адам Іосіфавіч

7 жніўня 1932г - 3 студзеня 2022г

Гродзенская вобласць, Астравецкі раён, Расолы

Літаратуразнавец, Пісьменнік, Празаік, Публіцыст, Філолаг

Беларускі літаратуразнавец, гісторык, пісьменнік. Даследаваў гісторыю беларускай культуры і літаратуры XVII—XIX стст., беларуска-польскія і беларуска-літоўскія літаратурныя ўзаемасувязі. Напісаў гістарычную аповесць «Восень пасярод вясны».

Чытаць далей

Лявон Вашко

12 красавіка 1963г

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, Гродна

Драматург, Літаратуразнавец, Празаік

Беларускі празаік, драматург, літаратуразнавец. Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб’яднанні «Беларуская Майстроўня». Працаваў журналістам у газетах i часопісах. Цяпер — на творчай працы. Таксама аўтар электроннай ведамкі «Духахрам».

Чытаць далей

Гумянюк Юрый Ігаравіч

24 верасня 1969г - 19 студзеня 2013г

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, Гродна

Пісьменнік, Паэт, Празаік

Беларускі паэт, празаік, журналіст. Аўтар кніг паэзіі; п'ес для дзяцей; дакументальнай сагі «Прывід даўніх Крэсаў». Беларускія рок-гурты «Грунвальд», «Айша» (Jungle X-mas) і асобныя выканаўцы стварылі на яго тэксты каля двух дзясяткаў песень.

Чытаць далей

Калеснік Уладзімір Андрэевіч

17 верасня 1922г - 15 снежня 1994г

Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, Сіняўская Слабада

Літаратуразнаўцы, Празаікі

Беларускі літаратуразнавец і крытык. Выдаў кнігі «Час і песні», «Зорны спеў», «Максім Танк», «Лёсам пазнанае». Складальнік зборнікаў паэзіі Заходняй Беларусі «Сцяг і паходні», «Ростані волі». Даследаваў заходнебеларукую літаратуру.

Чытаць далей

Адамчык Вячаслаў Уладзіміравіч

1 лістапада 1933г - 5 жніўня 2001г

Гродзенская вобласць, Дзятлаўскі раён, Варакомшчына

Драматург, Пісьменнік, Празаік

Беларускі празаік, драматург, кінасцэнарыст. Аўтар зборнікаў прозы «Свой чалавек», «Дзікі голуб» і раманаў «Чужая бацькаўшчына», «Год нулявы». Напісаў сцэнарыі да дакументальных фільмаў «Іван Мележ», «Дзядзька Якуб», п’есу «Раіса Грамычына».

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(