RU BE

Беларускія архітэктары

Левін Леанід Мендэлевіч

25 ліпеня 1936г - 1 сакавіка 2014г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Архітэктар

Беларускі архітэктар. Лаўрэат шматлікіх прэстыжных конкурсаў і аглядаў архітэктурных прац. Адзін з аўтараў мемарыяльнага комплексу «Хатынь». Аўтар станцый Мінскага метрапалітэна «Плошча Леніна» і «Няміга».

Чытаць далей

Левін Леанід Мендэлевіч

Ляшук Алег Васілевіч

22 ліпеня 1949г

Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, Брэст

Архітэктары

Беларускі архітэктар. Працаваў галоўным архітэктарам Брэста. Асноўныя працы ў Брэсце: будынкі дзіцячага сада-ясляў з плавальным басейнам на вуліцы Герояў абароны Брэсцкай крэпасці, дзіцячага кафэ «Казка», аблвыканкама, аэравакзала.

Чытаць далей

Ляшук Алег Васілевіч

Дубейкаўскі Лявон Іванавіч

7 ліпеня 1869г - 6 лістапада 1940г

Магілёўская вобласць, Мсціслаўскі раён, Дубейкава

Архітэктар, Інжынер, Паэт

Беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, паэт, інжынер-будаўнік, архітэктар. Займаўся архітэктурна-будаўнічымі работамі, між іншым праектаваў царкву ў Відзах і касцёл у Дрысвятах.

Чытаць далей

Дубейкаўскі Лявон Іванавіч

Лакотка Аляксандр Іванавіч

25 студзеня 1955г

Гродзенская вобласць, Дзятлаўскі раён, Кузьмічы

Архітэктар, Мастацтвазнавец, Гісторык, Этнолаг

Беларускі архітэктар, этнолаг, мастацтвазнавец, гісторык. У сваіх працах яскрава паказаў, што беларускае дойлідства з’яўляецца адной з выразных культурных адзнак беларускага этнасу. Аўтар і вядучы серыі тэлеперадач «Беларускі мерыдыян».

Чытаць далей

Лакотка Аляксандр Іванавіч

Бакланаў Міхаіл Іванавіч

30 студзеня 1914г - 23 студзеня 1990г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Архітэктар

Беларускі савецкі архітэктар. Асноўныя працы: рэканструкцыя будынка Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра БССР, Дзяржаўны мастацкі музей БССР, навучальныя карпусы медыцынскага інстытута, БДУ.

Чытаць далей

Бакланаў Міхаіл Іванавіч
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(