RU BE

Беларускія лінгвісты

Лінгвіст – вучоны, спецыяліст па лінгвістыцы. Прафесійныя лінгвісты працуюць у ВНУ і даследчых інстытутах, а таксама ў прыкладных галінах (камп'ютарная лексікаграфія, аўтаматычны аналіз тэксту, машынны пераклад і інш.). У нашым спісе ўжо больш за 10 беларускіх лінгвістаў і гэты спіс пастаянна дапаўняецца.

Жураўскі Аркадзь Іосіфавіч

5 жніўня 1924г - 9 студзеня 2009г

Віцебская вобласць, Талачынскі раён, Янава

Лінгвіст, Славіст

Беларускі мовазнавец. Даследаваў гісторыю беларускай мовы і беларускага мовазнаўства. Першым у славянскім мовазнаўстве даказаў існаванне беларускага варыянту царкоўнаславянскай мовы ў старабеларускі перыяд. Аўтар болей за 300 навуковых прац.

Чытаць далей

Жураўскі Аркадзь Іосіфавіч

Вольга Гапеева

1982г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Лінгвіст, Пісьменнік, Паэт, Празаік

Беларуская паэтка, пісьменніца, перакладчыца, лінгвістка, гендарная даследчыца. Піша паэзію, прозу, драматургію. Публікуецца з 1999 года ў перыёдыцы і анталогіях. П’еса «Калекцыянэр» была пастаўлена ў рамках фестывалю «Тры дні».

Чытаць далей

Вольга Гапеева

Сержпутоўскі Аляксандр Казіміравіч

21 чэрвеня 1864г - 5 сакавіка 1940г

Мінская вобласць, Слуцкі раён, Бялевічы

Лінгвіст, Фалькларыст, Этнограф

Беларускі і савецкі этнограф, фалькларыст, мовазнавец, літаратар. Аўтар 45 друкаваных навуковых прац, удзельнік 25 этнаграфічных, антрапалагічных, лінгвістычных экспедыцый. Наватар беларускай этнаграфічнай навукі і фалькларыстыкі.

Чытаць далей

Сержпутоўскі Аляксандр Казіміравіч

Клімчук Фёдар Данілавіч

27 лютага 1935г - 22 кастрычніка 2018г

Брэсцкая вобласць, Драгічынскі раён, Сіманавічы

Гісторык, Лінгвіст

Беларускі мовазнаўца-дыялектолаг, гісторык. Аўтар больш як 200 навуковых прац. Асноўныя кірункі навуковае дзейнасці: дыялекталогія, тапаніміка, этнагенез, міжмоўныя і міжэтнічныя кантакты. Выдаў пераклад «Новага Запавету» на заходнепалескі дыялект.

Чытаць далей

Клімчук Фёдар Данілавіч

Малажай Галіна Мікалаеўна

15 сакавіка 1938г - 14 мая 2005г

Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, Кустын

Лінгвіст, Мовазнавец

Беларускі мовазнавец. Даследавала праблемы беларускай фразеалогіі і дыялекталогіі, мову мастацкай літаратуры, праблемы выкладання беларускай мовы ў сітуацыі білінгвізму.

Чытаць далей

Малажай Галіна Мікалаеўна

Булахаў Міхаіл Гапеевіч

22 ліпеня 1919г - 5 мая 2012г

Магілёўская вобласць, Горацкі раён, Маслакі

Лінгвіст, Навуковец

Беларускі мовазнавец. Кавалер ордэна Францыска Скарыны. Працы вучонага (больш за 300) у галіне мовазнаўства ахопліваюць праблемы сучаснай мовы, гісторыі мовы і ўзаемадзеяння беларускай мовы з іншымі славянскімі мовамі на розкых этапах іх развіцця.

Чытаць далей

Булахаў Міхаіл Гапеевіч

Булыка Аляксандр Мікалаевіч

18 сакавіка 1935г

Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, Селішча

Лінгвіст, Навуковец, Філолаг

Беларускі мовазнавец, доктар філалагічных навук. Галоўная тэма даследаванняў: гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Таксама: аналіз мовы помнікаў старажытнай беларускай літаратуры, даследаванні старабеларускай графікі, арфаграфіі, фанетыкі.

Чытаць далей

Булыка Аляксандр Мікалаевіч

Сцяцко Павел Уладзіміравіч

5 сакавіка 1930г - 23 сакавіка 2020г

Гродзенская вобласць, Зэльвенскі раён, Грабава

Лінгвіст, Мовазнавец

Беларускі мовазнавец і педагог. Аўтар шматлікіх артыкулаў і кніг па дыялекталогіі і граматыцы на беларускай, рускай і польскай мовах. Мае больш за 600 апублікаваных прац, у тым ліку больш за 30 кніг і 6 брашураў.

Чытаць далей

Сцяцко Павел Уладзіміравіч

Бірыла Мікалай Васілевіч

10 верасня 1923г - 1 кастрычніка 1992г

Мінская вобласць, Дзяржынскі раён, Скварцы

Лінгвіст

Беларускі мовазнавец. Асноўныя навуковыя працы па пытаннях беларускай дыялекталогіі, сучаснай беларускай літаратурнай мовы і культуры мовы. Шмат увагі аддаў лексікаграфіі. Апублікаваў больш як 110 навуковых прац, у т.л. 8 манаграфій і слоўнікаў.

Чытаць далей

Бірыла Мікалай Васілевіч

Сянкевіч Васіль Іванавіч

19 сакавіка 1959г

Брэсцкая вобласць, Драгічынскі раён, Асіпавічы

Лінгвіст, Навуковец, Мовазнавец

Беларускі мовазнавец. Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў: фенаменалагічная лінгвістыка, інстытуцыянальная лінгвістыка. Даследуе праблемы прагмалінгвістыкі, семантыкі беларускай, польскай і рускай моў.

Чытаць далей

Сянкевіч Васіль Іванавіч

Роўда Іван Сямёнавіч

13 чэрвеня 1953г

Мінская вобласць, Мядзельскі раён, Мядзел

Лінгвісты, Навукоўцы, Мовазнаўцы

Беларускі мовазнавец, доктар філалагічных навук, аўтар больш за 230 навуковых і вучэбна-метадычных прац. Даследуе супастаўляльнае мовазнаўства, лексікалогію, словаўтварэнне. З’яўляецца аўтарам шэрагу падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для ВНУ.

Чытаць далей

Роўда Іван Сямёнавіч
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(