RU BE

Беларускія медыкі

Якуб Наркевіч-Ёдка

8 студзеня 1848г - 6 лютага 1905г

Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, Турын

Біёлаг, Вынаходнік, Медык, Фізік

Беларускі фізік, медык, біёлаг. Доктар медыцыны. Вынайшаў спосаб бесправадной перадачы і прыёму злектрамагнітных хваляў на адлегласці. Зрабіў значныя адкрыцці ў галіне метэаралогіі (вымярэнне хуткасці руху аблокаў, вільготнасці глебы і інш.).

Чытаць далей

Якуб Наркевіч-Ёдка

Залуцкі Іосіф Віктаравіч

5 верасня 1950г - 13 чэрвеня 2018г

Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, Мумішкі

Медык, Анколаг, Навуковец

Беларускі вучоны-медык, анколаг. У 2001—2009 гг. галоўны пазаштатны анколаг Міністэрства аховы здароўя РБ. Уваходзіў у рэдакцыйны савет часопіса «Авіякасмічная і экалагічная медыцына». Аўтар больш за 300 прац, 7 манаграфій, 17 патэнтаў.

Чытаць далей

Залуцкі Іосіф Віктаравіч

Варановіч Іосіф Робертавіч

3 снежня 1928г - 21 жніўня 2018г

Мінская вобласць, Лагойскі раён, Гайна

Медык, Нейрахірург, Навуковец

Беларускі вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Заслужаны дзеяч навукі БССР. Напісаў больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій, мае 47 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў. Абіраўся членам ЦК Чырвонага Крыжа РБ.

Чытаць далей

Варановіч Іосіф Робертавіч

Руцкі Аляксандр Уладзіміравіч

27 студзеня 1932г - 17 сакавіка 2015г

Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён, Бартнікі

Медык, Навуковец

Беларускі траўматолаг-артапед. Ім прапанаваны шматлікія метады эфектыўнага лячэння пашкоджанняў апорна-рухальнага апарата, накіраваныя на скарачэнне тэрмінаў лячэння хворых і зніжэнне інваліднасці. Аўтар і сааўтар больш за 250 навуковых прац.

Чытаць далей

Руцкі Аляксандр Уладзіміравіч

Пракапчук Андрэй Якаўлевіч

16 ліпеня 1896г - 13 красавіка 1970г

Гродзенская вобласць, Слонімскі раён, Чамяры

Дэрматавенеролаг, Медык, Навуковец

Беларускі дэрматавенеролаг. Заснавальнік беларускай школы дэрматавенеролагаў. Абгрунтаваў новыя метады дыягностыкі і лячэння скурных хвароб. Ужыў радыеактыўныя ізатопы і стэроідныя гармоны пры лячэнні скурных хвароб. Аўтар звыш 230 навуковых прац.

Чытаць далей

Пракапчук Андрэй Якаўлевіч

Бірыч Таццяна Васільеўна

10 студзеня 1905г - 26 лютага 1993г

Мінская вобласць, Барысаўскі раён, Лошніца

Медык, Афтальмолаг

Беларускі афтальмолаг. Упершыню ў СССР ужыла метад крыяхірургіі пры захворваннях вачэй. Асноўныя навуковыя працы ў галіне аксігенатэрапіі хвароб вачэй, лячэння сухотаў і апёкаў вачэй. Аўтар больш за 230 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій.

Чытаць далей

Бірыч Таццяна Васільеўна

Буглоў Яўген Данілавіч

29 кастрычніка 1924г

Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, Стрыжанёва

Медык, Навуковец

Вучоны ў галіне паталагічнай фізіялогіі. Буглову належаць навуковыя працы па функцыянальных сувязях страўнікава-кішэчнага тракту і печані, стабілізацыі донарскай крыві з дапамогай фасфатаў цэлюлозы. Мае 11 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Чытаць далей

Буглоў Яўген Данілавіч
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(