16 ліпеня 1896г - 13 красавіка 1970г
Гродзенская вобласць, Слонімскі раён, Чамяры
Дэрматавенеролаг, Медык, Навуковец
Руск. Прокопчук Андрей Яковлевич
Беларускі дэрматавенеролаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1940; член-карэспандэнт з 1936), доктар медыцынскіх навук (1936), прафесар (1931). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1944).
Скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1923 годзе. З 1927 года працаваў у клініцы скурных і венерычных хвароб Белдзяржуніверсітэта. З 1931 года загадчык кафедры Мінскага медыцынскага інстытута, адначасова (1932—1938 і 1945—1963 гг.) дырэктар дэрмата-венералагічнага НДІ Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1940—1946 гг. член Прэзідыума АН БССР.
Заснавальнік беларускай школы дэрматавенеролагаў. Даследаваў пытанні марфалогіі запаленчых працэсаў у скуры пры розных дэрматозах, абмену рэчываў, ферментатыўных працэсаў. Абгрунтаваў новыя метады дыягностыкі і лячэння скурных і венерычных хвароб. Ужыў радыеактыўныя ізатопы і стэроідныя гармоны пры лячэнні скурных хвароб.
Аўтар звыш 230 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1942, 1961), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1944), медалямі.