RU BE

Навукоўцы, якія нарадзіліся ў Магілёўскай вобласці

Язэп Зазека

24 жніўня 1907г - 27 жніўня 1977г

Магілёўская вобласць, Клічаўскі раён, Восаў

Пісьменнік, Навуковец

Беларускі пісьменнік, навуковец і педагог. Выдаў зборнік апавяданняў «Рукою ворага», зборнік нарысаў «Партызанскія сцежкі», кніжкі апавяданняў для дзяцей «Лясныя сябры», «Сонечны алень», «Трывожная ноч». Укладальнік зборнікаў партызанскай творчасці.

Чытаць далей

Язэп Зазека беларускі пісьменнік, навуковец

Кільчэўскі Аляксандр Уладзіміравіч

17 жніўня 1955г

Магілёўская вобласць, Горацкі раён, Горкі

Біёлаг, Генетык, Селекцыянер, Навуковец

Беларускі вучоны ў галіне генетыкі, селекцыі і біятэхналогіі раслін. Унёс вялікі ўклад у біятэхналогію раслін: распрацаваны і ўдасканалены метады кланальнага мікраразмнаження дурніцы высокай, клубняў бульбы. Апублікаваў больш за 350 навуковых прац.

Чытаць далей

Кільчэўскі Аляксандр Уладзіміравіч беларускі біёлаг, генетык, селекцыянер, навуковец

Канавалаў Яўмен Рыгоравіч

19 верасня 1914г - 16 ліпеня 1974г

Магілёўская вобласць, Дрыбінскі раён, Чарнарэчка

Навуковец

Беларускі вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Адкрыў ультрагукавы капілярны эфект. Навуковыя працы па новых відах апрацоўкі металаў, стварэнні металаапрацоўчага абсталявання і інструменту, трываласці металаў і сплаваў у ўльтрагукавым полі.

Чытаць далей

Канавалаў Яўмен Рыгоравіч беларускі навуковец

Гайшун Іван Васільевіч

29 верасня 1946г - 24 красавіка 2018г

Магілёўская вобласць, Бабруйскі раён, Пятровічы

Матэматык, Навуковец

Беларускі матэматык. Аўтар больш за 250 навуковых прац, у т.л. 5 манаграфій. Распрацаваў тэорыю мнагамерных дыферэнцыяльных ураўнанняў, многапараметрычных дыферэнцыяльна-рознасцевых і дыскрэтных сістэм, якія ўзнікаюць у квантавай тэорыі поля.

Чытаць далей

Гайшун Іван Васільевіч беларускі матэматык, навуковец

Рубінаў Анатоль Мікалаевіч

15 красавіка 1939г

Магілёўская вобласць, Магілёўскі раён, Магілёў

Навуковец, Фізік

Беларускі фізік. Заслужаны дзеяч навукі БССР. Аўтар больш 300 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій. Распрацаваў новыя метады вывучэння спектраскапіі ўзбуджаных станаў лазерных асяроддзяў, лязеры на растворах арганічных злучэнняў.

Чытаць далей

Рубінаў Анатоль Мікалаевіч беларускі навуковец, фізік

Булахаў Міхаіл Гапеевіч

22 ліпеня 1919г - 5 мая 2012г

Магілёўская вобласць, Горацкі раён, Маслакі

Лінгвіст, Навуковец

Беларускі мовазнавец. Кавалер ордэна Францыска Скарыны. Працы вучонага (больш за 300) у галіне мовазнаўства ахопліваюць праблемы сучаснай мовы, гісторыі мовы і ўзаемадзеяння беларускай мовы з іншымі славянскімі мовамі на розкых этапах іх развіцця.

Чытаць далей

Булахаў Міхаіл Гапеевіч беларускі лінгвіст, навуковец

Ракава Любоў Васілеўна

15 красавіка 1948г

Магілёўская вобласць, Чавускі раён, Слабодка

Навуковец, Этнограф

Беларускі этнограф. Лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» 2008 года за ўдзел у напісанні дзесяцітомнага выдання «Беларусы». Апублікавала звыш 40 работ у кнігах і часопісах, прысвечаных розным праблемам быта і культуры насельніцтва Беларусі.

Чытаць далей

Ракава Любоў Васілеўна беларускі навуковец, этнограф

Ігнаценка Аляксандр Пятровіч

10 лютага 1932г - 24 мая 1998г

Магілёўская вобласць, Клімавіцкі раён, Студзянец

Гісторыкі, Навукоўцы

Беларускі гісторык. Адзін з першых, хто ў пасляваенны час звярнуўся да дасавецкага перыяду ў вывучэнні гісторыі Беларусі: прапанаваў аналіз рускай дваранскай і буржуазнай гістарыяграфіі, польскай гістарыяграфіі.

Чытаць далей

Ігнаценка Аляксандр Пятровіч беларускі гісторык, навуковец

Бойка Барыс Барысавіч

6 жніўня 1923г - 29 жніўня 1999г

Магілёўская вобласць, Горацкі раён, Ходараўка

Вынаходнік, Навуковец, Фізік

Беларускі фізік. Пад яго кіраўніцтвам быў створаны шэраг новых лазераў і аптычных прыладаў: лазеры на рубіне, лазеры на фарбавальніках з узмацненнем пры адлюстраванні, лазеры на гранатах. Аўтар 15 вынаходстваў і больш за 200 навуковых прац.

Чытаць далей

Бойка Барыс Барысавіч беларускі вынаходнік, навуковец, фізік

Краўцоў Віктар Канстанцінавіч

15 чэрвеня 1940г

Магілёўская вобласць, Круглянскі раён, Рублёўск

Вынаходнік, Матэматык, Навуковец

Беларускі матэматык. Асноўны кірунак яго навуковых даследаванняў звязаны са стварэннем высокапрадукцыйных вылічальных сістэм. Аўтар больш за 25 навуковых публікацый, 8 вынаходстваў.

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(