RU BE

Празаікі, якія нарадзіліся ў Магілёўскай вобласці

Анка Упала

14 сакавіка 1981г

Магілёўская вобласць, Магілёўскі раён, Магілёў

Пісьменнік, Паэт, Празаік, Публіцыст

Беларуская пісьменніца, перакладчыца. Аўтарка кнігі кароткай прозы і вершаў «Дрэва энталіпт» і аўтабіяграфічнага рамана «На заснежаны востраў». Як публіцыстка пісала ў асноўным на тэмы гендара, мовы і жаночых праў.

Чытаць далей

Анка Упала беларускі пісьменнік, паэт, празаік, публіцыст

Герчык Міхаіл Навумавіч

7 чэрвеня 1932г - 3 чэрвеня 2008г

Магілёўская вобласць, Бабруйскі раён, Бабруйск

Пісьменнік, Паэт, Празаік, Сцэнарыст

Беларускі савецкі пісьменнік і паэт, сцэнарыст. Аўтар сцэнарыю да фільма «Навучыся танчыць». Пісаў на рускай і на беларускай мовах. Перакладаўся на польскую, балгарскую, румынскую, латышскую, украінскую, узбекскую і іншыя мовы.

Чытаць далей

Герчык Міхаіл Навумавіч беларускі пісьменнік, паэт, празаік, сцэнарыст

Пруднікаў Павел Іванавіч

14 ліпеня 1911г - 16 сакавіка 2000г

Магілёўская вобласць, Клімавіцкі раён, Стары Дзедзін

Пісьменнікі, Паэты, Празаікі

Беларускі пісьменнік. Пісаў на тэму сталінскіх рэпрэсій. Аповесці маюць аўтабіяграфічны характар. За кнігу «За калючым дротам» быў узнагароджаны прэміяй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Чытаць далей

Пруднікаў Павел Іванавіч беларускі пісьменнік, паэт, празаік

Болбас Вадзім Іванавіч

9 лютага 1942г

Магілёўская вобласць, Бабруйскі раён, Казакова

Пісьменнікі, Паэты, Празаікі

Аўтар і перакладчык літаратурных твораў. Піша вершы, навэлы, эсэ; перакладае вершы з польскай, рускай і ўкраінскай моў. Выдаў 2 зборнікі прозы і перакладаў, а таксама зборнік перакладаў вершаў I. А. Бродcкага; удзельнічаў у калектыўных выданнях.

Чытаць далей

Болбас Вадзім Іванавіч беларускі пісьменнік, паэт, празаік

Анатоль Казлоў

28 ліпеня 1962г

Магілёўская вобласць, Краснапольскі раён, Асінаўка

Літаратуразнаўцы, Пісьменнікі, Празаікі

Беларускі празаік, літаратуразнаўца. Аўтар празаічных зборнікаў: «Міражы ценяў», «І тады я памёр…», «Горад у нябёсах» і інш. Працаваў у часопісах «Полымя» і «Маладосць». Быў галоўным рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва».

Чытаць далей

Анатоль Казлоў беларускі літаратуразнавец, пісьменнік, празаік

Аўрамчык Мікола Якаўлевіч

14 студзеня 1920г - 8 мая 2017г

Магілёўская вобласць, Бабруйскі раён,

Пісьменнікі, Паэты, Празаікі

Беларускі паэт, пісьменнік, перакладчык. Аўтар кніг паэзіі «Пярэдні край», «Шляхамі дружбы», «Ключы жураўліныя», «Агледзіны», «У падзямеллі» (раман), зборніка вершаў для дзяцей «Дружба». Друкаваўся ў перыядычных выданнях, у т.л. часопісе «Дзеяслоў».

Чытаць далей

Аўрамчык Мікола Якаўлевіч беларускі пісьменнік, паэт, празаік

Барысік Таццяна Іванаўна

18 жніўня 1977г

Магілёўская вобласць, Магілёўскі раён, Магілёў

Пісьменнікі, Паэты, Празаікі

Беларуская пісьменніца. Лаўрэатка 2-й Прэміі Ежы Гедройца-2015 за кнігу «Жанчына і леапард». Таксама з кнігай «Жанчына і леапард» трапіла ў шорт-ліст прэміі «Гліняны Вялес» за 2014 год.

Чытаць далей

Барысік Таццяна Іванаўна беларускі пісьменнік, паэт, празаік

Саламаха Уладзімір Пятровіч

24 сакавіка 1949г

Магілёўская вобласць, Кіраўскі раён, Бераснёўка

Пісьменнік, Празаік, Публіцыст, Сцэнарыст, Эсэіст

Беларускі публіцыст, празаік, кінасцэнарыст. Аўтар кніг прозы «На ўзмежку радасці», «Заўтра ў дарогу», «Прывід у скураным крэсле» (аповесць), «Расступілася зямля». Паводле яго сцэнарыяў зняты шэраг дакументальных і мультыплікацыйных фільмаў.

Чытаць далей

Саламаха Уладзімір Пятровіч беларускі пісьменнік, празаік, публіцыст, сцэнарыст, эсэіст

Кудравец Анатоль Паўлавіч

1 студзеня 1936г - 8 мая 2014г

Магілёўская вобласць, Клічаўскі раён, Аколіца

Пісьменнік, Празаік, Сцэнарыст

Беларускі пісьменнік, перакладчык, кінасцэнарыст. Аўтар кнігі падарожных нарысаў «За чужымі далямі», сцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Асеннія яблыкі», «Раданіца». На беларускую мову пераклаў «Падарожжы Гулівера» Дж. Свіфта.

Чытаць далей

Кудравец Анатоль Паўлавіч беларускі пісьменнік, празаік, сцэнарыст

Марціновіч Аркадзь Нічыпаравіч

10 сакавіка 1920г - 9 мая 2009г

Магілёўская вобласць, Глускі раён, Барбарова

Пісьменнікі, Паэты, Празаікі

Беларускі празаік, паэт. Выйшлі кнігі аповесцей і апавяданняў «Надзея», «Водгулле», «Прасека», «Панарама», «Сцюжа», раманы «Не шукай слядоў сваіх», «Груша на Голым Полі», зборнік вершаў «Чырвоныя парусы», аповесць для дзяцей «Неадкрыты востраў».

Чытаць далей

Марціновіч Аркадзь Нічыпаравіч беларускі пісьменнік, паэт, празаік
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(