RU BE

Акцёры, якія нарадзіліся ў Мінскай вобласці

Буслаева Вераніка Аляксандраўна

3 кастрычніка 1978г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Акцёр, Драматург, Рэжысёр

Беларуская тэатральная актрыса, тэатральны рэжысёр і драматург. Рэжысёрскім дэбютам стаў спектакль «Усе мышы любяць цырк», пастаўлены ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. Выкладала сцэнічную мову у школе № 27 Мінска з тэатральным ухілам.

Чытаць далей

Ждановіч Аляксандр Віктаравіч

24 чэрвеня 1964г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Акцёр

Савецкі і беларускі акцёр тэатра і кіно. З 1996 года вядомы як вядучы «Калыханкі» — «Маляваныч». Заснавальнік і кіраўнік дзіцячага тэатра-студыі «Радасць» для дзяцей-інвалідаў і сірот пры Свята-Елісавецінскім манастыры.

Чытаць далей

Трус Анатоль Міхайлавіч

17 мая 1910г - 7 верасня 1989г

Мінская вобласць, Уздзенскі раён, Нізок

Акцёр

Беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі. Працаваў у Беларускім нацыянальным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.

Чытаць далей

Краўчанка Сяргей Усеваладавіч

13 мая 1949г - 30 чэрвеня 2014г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Акцёр, Артыст

Беларускі акцёр. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь. Акцёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1973 года. Сярод найлепшых роляў: Федзя («Стары Новы Год»), Пецька («Характары»).

Чытаць далей

Платонаў Барыс Віктаравіч

24 ліпеня 1903г - 15 лютага 1967г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Акцёр

Беларускі акцёр, тэатральны педагог, Народны артыст БССР, Народны артыст СССР. Зняўся ў фільмах «Кастусь Каліноўскі», «Песня вясны», «Пяюць жаваранкі», «Хто смяецца апошнім» і інш. Выступаў на Беларускім радыё з чытаннем твораў прозы і паэзіі.

Чытаць далей

Шкуратаў Генадзь Васілевіч

7 жніўня 1949г - 28 лютага 2007г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Акцёр, Артыст

Беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларусі. З 1976 года працаваў у Беларускім нацыянальным драматычным акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа.

Чытаць далей

Журавель Сяргей Барысавіч

1 чэрвеня 1954г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Акцёр

Беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі. Быў мастацкім кіраўніком тэатральнага праекта «Нікаля-тэатр», вядучым дакументальнага серыяла «Лёс чалавека» на тэлеканале «Лад». Здымаўся ў фільмах і серыялах: «Батанічны сад», «Зорка Венера», «Каменская».

Чытаць далей

Стома Здзіслаў Францавіч

4 жніўня 1907г - 21 ліпеня 1992г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Акцёр, Дзіцячы пісьменнік

Беларускі савецкі акцёр тэатра і кіно. У яго акцёрскім даробку — каля 500 роляў. Асаблівай вышыні дасягнуў у стварэнні нацыянальных беларускіх вобразаў, у раскрыцці шматстайных маляўнічых рыс беларускага нацыянальнага характару. Здымаўся ў кіно.

Чытаць далей

Ціхановіч Аляксандр Рыгоравіч

13 ліпеня 1952г - 28 студзеня 2017г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Акцёр, Спявак

Беларускі эстрадны спявак. Заслужаны артыст Беларусі, Народны артыст Беларусі. З 1971 года ў Беларускай філармоніі, саліст ВІА «Верасы». Аўтар папулярных эстрадных песень.

Чытаць далей

Кулінковіч Аляксандр Міхайлавіч

18 мая 1972г - 4 жніўня 2018г

Мінская вобласць, Смалявіцкі раён, Смалявічы

Акцёр, Музыка, Спявак, Паэт

Беларускі рок-музыкант, журналіст, паэт, заснавальнік і вакаліст гурта Neuro Dubel. Браў удзел у некаторых запісах і канцэртах гурта «Крамбамбуля». Быў калумністам газеты «Советская Белоруссия».

Чытаць далей

Кірычэнка Мікалай Міхайлавіч

16 сакавіка 1946г - 14 жніўня 2018г

Мінская вобласць, Маладзечанскі раён, Маладзечна

Акцёр

Беларускі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст Беларусі. Вядучы акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Купалы. Прызёр і лаўрэат міжнародных тэатральных і кінафестываляў. Зняўся ў больш за 40 фільмах.

Чытаць далей

Станюта Стэфанія Міхайлаўна

30 красавіка 1905г - 6 лістапада 2000г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Акцёр, Артыст

Беларуская актрыса, легенда сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы, Народная артыстка СССР, выканала шматлікія ролі ў кіно. Здымалася ў кінафільмах «Родная справа», «Цешча», тэлефільмах «Нас выбраў час», «Атланты і карыятыды».

Чытаць далей

Герасімовіч Эльвіра Пятроўна

5 чэрвеня 1925г - 22 ліпеня 2015г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Акцёры, Тэатразнаўцы

Беларускі тэатразнаўца, актрыса, педагог. Даследвала гісторыю беларускага тэатра, у прыватнасці творчасць Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ў міжваенны перыяд. Аўтар шматлікіх сцэнарыяў для тэле- і радыёпастановак.

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(