RU BE

Вядомыя беларусы, якія нарадзіліся ў Дзяржынскім раёне

Знакамітасці родам з Дзяржынскага раёна: пісьменнікі, вучоныя, акцёры, музыканты і іншыя вядомыя людзі, якія нарадзіліся тут.

Адам Глобус

29 верасня 1958г

Мінская вобласць, Дзяржынскі раён, Дзяржынск

Пісьменнік , Паэт , Мастак

Беларускі пісьменнік, мастак, выдавец. У друку пачаў выступаць з вершамі ў 1981. Аўтар кніг «Парк», «Толькі не гавары маёй маме», «Койданава», «Новы дамавікамерон», «Post scriptum», «сУчаснікі», «Літары», «Play.by». Публікаваўся ў складзе зборнікаў.

Чытаць далей

Адам Глобус беларускі пісьменнік, паэт, мастак

Ермаловіч Мікола Іванавіч

29 красавіка 1921г - 5 сакавіка 2000г

Мінская вобласць, Дзяржынскі раён, Малыя Навасёлкі

Гісторык , Літаратуразнавец , Пісьменнік , Публіцыст

Беларускі гісторык, публіцыст, крытык і літаратуразнаўца. Заснавальнік новай беларускай рамантычнай гістарыяграфіі, аўтар і выдавец непадцэнзурных тэкстаў 1960—1980-х гадоў. Працы ў значнай ступені паўплывалі на фармаванне сучаснай грамадскай думкі.

Чытаць далей

Ермаловіч Мікола Іванавіч беларускі гісторык, літаратуразнавец, пісьменнік, публіцыст

Гарачка Усевалад Міхайлавіч

12 снежня 1968г

Мінская вобласць, Дзяржынскі раён, Юцкі

Паэт

Беларускі паэт. Выступае ў перыядычным друку: з вершамі, крытычнымі артыкуламі, эсэ, кароткімі апавяданнямі. Аўтар кніг паэзіі «Пралетарскія песні» і «Даты». Вершы апошніх гадоў друкаваліся ў газетах «Літаратура і мастацтва», «Наша Ніва».

Чытаць далей

Гарачка Усевалад Міхайлавіч беларускі паэт

Бірыла Мікалай Васілевіч

10 верасня 1923г - 1 кастрычніка 1992г

Мінская вобласць, Дзяржынскі раён, Скварцы

Лінгвіст

Беларускі мовазнавец. Асноўныя навуковыя працы па пытаннях беларускай дыялекталогіі, сучаснай беларускай літаратурнай мовы і культуры мовы. Шмат увагі аддаў лексікаграфіі. Апублікаваў больш як 110 навуковых прац, у т.л. 8 манаграфій і слоўнікаў.

Чытаць далей

Бірыла Мікалай Васілевіч беларускі лінгвіст

Сабалеўскі Анатоль Вікенцьевіч

27 мая 1932г - 6 красавіка 2012г

Мінская вобласць, Дзяржынскі раён, Андрыеўшчына

Мастацтвазнавец , Тэатразнавец

Беларускі тэатразнавец, пісьменнік. Даследаваў творчыя сувязі беларускага тэатральнага мастацтва з тэатрамі іншых рэспублік СССР. Склаў «Хрэстаматыю па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі». Аўтар аповесці «Жылі-былі хлопцы…», апавяданняў.

Чытаць далей

Сабалеўскі Анатоль Вікенцьевіч беларускі мастацтвазнавец, тэатразнавец

Валахановіч Ігар Аляксандравіч

1 лютага 1971г

Мінская вобласць, Дзяржынскі раён, Забалацце

Гісторык , Навуковец

Беларускі гісторык. Даследуе гісторыю антысавецкага падпольнага руху на тэрыторыі Беларусі ў 2-й палове 1940 — пачатку 1950-х гадоў, органаў дзяржбяспекі Рэспублікі Беларусь.

Чытаць далей

Валахановіч Ігар Аляксандравіч беларускі гісторык, навуковец

Валадзько Леанід Вікенцьевіч

2 студзеня 1928г - 29 верасня 1978г

Мінская вобласць, Дзяржынскі раён, Баравое

Вынаходнік , Навуковец , Фізік

Беларускі фізік-эксперыментатар. Распрацаваў метад статыстычнай рэгістрацыі кінэтыкі люмінесцэнцыі. Даследаваў будову вадкіх крышталяў метадам інфрачырвонага дыхраізму. Аўтар больш за 120 навуковых прац, 14 вынаходніцтваў.

Чытаць далей

Валадзько Леанід Вікенцьевіч беларускі вынаходнік, навуковец, фізік

Адашкевіч Сяргей Аляксандравіч

9 верасня 1918г

Мінская вобласць, Дзяржынскі раён, Перацяткі

Скульптар , Мастак

Беларускі скульптар. Працаваў у станковай і манументальнай скульптуры. Асноўныя працы: «За мір», «1941 год», «Ленін-гімназіст» і інш. Сярод яго прац помнік Францыску Скарыну ва ўнутраным двары галоўнага корпуса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Чытаць далей

Адашкевіч Сяргей Аляксандравіч беларускі скульптар, мастак
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(