RU BE

Вядомыя беларусы, якія нарадзіліся ў Стаўбцоўскім раёне

Знакамітасці родам з Стаўбцоўскага раёна: артысты, вучоныя, мастакі, пісьменнікі і іншыя вядомыя людзі, якія нарадзіліся тут.

Далідовіч Генрых Вацлававіч

1 чэрвеня 1946г

Мінская вобласць, Стаўбцоўскі раён, Янкавічы

Пісьменнік , Публіцыст

Беларускі пісьменнік. Першы зборнік апавяданняў «Дажджы над вёскай». У рамане «Заходнікі» створана панарамная карціна жыцця заходнебеларускага сялянства і інтэлігенцыі пачынаючы з канца 1940-х г. Выступае з літаратурна-крытычнымі артыкуламі.

Чытаць далей

Далідовіч Генрых Вацлававіч беларускі пісьменнік, публіцыст

Лёсік Язэп Юр’евіч

6 лістапада 1883г - 1 красавіка 1940г

Мінская вобласць, Стаўбцоўскі раён, Мікалаеўшчына

Пісьменнік , Публіцыст , Мовазнавец

Беларускі пісьменнік, публіцыст, мовазнаўца, педагог, нацыянальны і палітычны дзеяч. Даследаваў вытокі беларускай нацыянальнай культуры. Адзін з першых арганізатараў бясплатных беларускіх курсаў. Аўтар шэрау літаратурных твораў.

Чытаць далей

Лёсік Язэп Юр’евіч беларускі пісьменнік, публіцыст, мовазнавец

Фарботка Язэп Аўгусцінавіч (Юзюк Фарботка)

5 верасня 1893г - 8 чэрвеня 1956г

Мінская вобласць, Стаўбцоўскі раён, Налібакі

Літаратуразнавец , Паэт

Беларускі паэт, літаратуразнавец, перакладчык, удзельнік грамадска-палітычнага руху Беларусі пачатку ХХ стагоддзя. Першыя вершы надрукаваў у Нашай Ніве ў 1912 годзе — «Зацьменне» і «Зруйнаваў». Пераклаў урывак «Пана Тадэвуша» на беларускую мову.

Чытаць далей

Фарботка Язэп Аўгусцінавіч (Юзюк Фарботка) беларускі літаратуразнавец, паэт

Дземідовіч Павел Пятровіч

29 чэрвеня 1871г - 7 сакавіка 1931г

Мінская вобласць, Стаўбцоўскі раён, Мікалаеўшчына

Краязнаўца , Фалькларыст , Этнограф

Беларускі этнограф, фалькларыст, краязнавец, педагог. Публікаваўся ў выданнях «Виленский вестник», «Этнографическое обозрение», «Живая старина». Спадчына Дземідовіча выкарыстана пры падрыхтоўцы выданняў «Легенды і паданні», «Земляробчы каляндар».

Чытаць далей

Дземідовіч Павел Пятровіч беларускі краязнаўца, фалькларыст, этнограф

Сахута Яўген Міхайлавіч

15 лютага 1945г

Мінская вобласць, Стаўбцоўскі раён, Вечатарова

Мастацтвазнавец , Этнолаг

Беларускі мастацтвазнаўца і этнолаг. З'яўляецца аўтарам звыш 20 манаграфій, а таксама шматлікіх публікацый у калектыўных працах, энцыклапедычных выданнях, зборніках, перыёдыцы. Быў галоўным рэдактарам часопіса «Мастацтва Беларусі».

Чытаць далей

Сахута Яўген Міхайлавіч беларускі мастацтвазнавец, этнолаг

Якуб Колас

3 лістапада 1882г - 13 жніўня 1956г

Мінская вобласць, Стаўбцоўскі раён, Стоўбцы

Драматург , Пісьменнік , Паэт , Празаік , Публіцыст

Беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, мовазнавец; адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. Народны паэт Беларусі. Многія паэтычныя творы пакладзены на музыку.

Чытаць далей

Якуб Колас беларускі драматург, пісьменнік, паэт, празаік, публіцыст

Мархель Уладзімір Іосіфавіч

28 сакавіка 1940г - 26 жніўня 2013г

Мінская вобласць, Стаўбцоўскі раён, Жыгалкі

Літаратуразнавец , Паэт

Беларускі літаратуразнавец, паэт, перакладчык. Выступаў у рэспубліканскім друку як паэт і літаратуразнавец. Даследаваў беларускую літаратуру ХІХ ст., беларуска-польскія літаратурныя ўзаемасувязі.

Чытаць далей

Мархель Уладзімір Іосіфавіч беларускі літаратуразнавец, паэт
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(